З гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага
Пра кнігу: Кнігу вядомага польскага літуаніста складаюць артыкулы, прысвечаныя пераважна маладаследаваным праблемам сацыяльна-палітычнай і канфесійна-культурнай гісторыі ВКЛ. Выбраныя працы дэманструюць шырыню даследчыцкіх інтарэсаў і нетыповасць падыходаў вучонага, заслужанага і для беларускай гістарыяграфіі. Сярод навуковых артыкулаў аўтара наступныя: "Паміж Нямецкім ордэнам, Руссю і Літвой", "Архіў вялікага князя Вітаўта", "Валочная памера на Пінскім Палессі", "Праблема сталічных функцый Вільні да сярэдзіны ХVІІ ст.", "Рэфармацыя і інтэграцыя Рэчы Паспалітай (Карона і ВКЛ)", "Кальвіністы ў культуры Вялікага Княства Літоўскага", "Рэфармацыйная і контррэфармацыйная школьная адукацыя на беларускіх землях ВКЛ", "Пахавальныя казанні ў ВКЛ у першай палове ХVІІ ст.", "Pompa funebris у Вільні да часу падзелаў Рэчы Паспалітай".
Бібліятэка часопіса "Беларускі гістарычны агляд". Выпуск 19
Пераклад з польскай мовы
-
Аўтар
Косман Марцэлі -
Фармат выдання
145Х200 -
Колькасць старонак
448 -
Год выдання
2010 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Медысонт -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
400
