Юзаф Пілсудскі
Пра кнігу: Кніга вядомага гісторыка, прафесара Уладзімежа Сулеі прысвечана неардынарнай асобе, якой было наканавана змяніць лёс Польшчы ў ХХ стагоддзі. Легендарнае імя Юзафа Пілсудскага цвёрда ўпісана ў польскую гісторыю, з ім звязана такая векапомная падзея, як аднаўленне дзяржаўнасці ў 1918 годзе.
Лідар польскай нацыі прайшоў складаны і супярэчлівы жыццёвы шлях. Пачаўшы як рэвалюцыянер-сацыяліст, ён заўсёды ставіў нацыянальныя інтарэсы вышэй за ўсё, умеючы віртуозна знаходзіць кампрамісы ў найцяжэйшых абставінах, праяўляючы палітычную прадбачлівасць, не цураючыся радыкальных і непапулярных рашэнняў. Як геніяльны шахматыст, ён бачыў развіццё падзей на некалькі крокаў наперад. Не дзіўна, што ўжо пры жыцці яго ўчынкі былі ахутаны легендай і славай.
Даследаванне У. Сулеі абапіраецца на разнастайныя дакументальныя крыніцы – ад сведчанняў сучаснікаў і самога Пілсудскага да архіўных матэрыялаў і навуковых распрацовак вучоных. Аўтару ўдалося стварыць грунтоўнае і дакладнае апісанне фігуры Пілсудскага як простага, сціплага чалавека і вядучага палітычнага дзеяча эпохі.
Пераклад з польскай Я. Салейчука
У наяўнасці 1 асобнік
-
Аўтар
Уладзімеж Сулея -
Фармат выдання
165Х240 -
Колькасць старонак
354 -
Год выдання
2018 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Выдавец ІП А. М. Янушкевіч -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
610
