Язык і языкаведа

Пра кнігу: Гэтая кніга становіць сабой другое, істотна перапрацаванае выданьне лінгвістычных прац вядомага беларускага філёляга-пурыста Яна Станкевіча (1891 – 1976) (першае выйшла ў 2002 г. і мела назву "Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах"). Працы датычаць практычна ўсіх галінаў беларускай мовы: фанэтыкі, фаналёгіі, артаэпіі, марфалёгіі і сынтаксу, словаўтварэньня і лексыкалёгіі, анамастыкі, фразэалёгіі, дыялекталёгіі, этымалёгіі, моўнай стылістыкі і лексычнай сэмантыкі, лінгвістычнай тэрміналёгіі, лінгвагеаграфіі і г. д. Тэксты выкананыя ў разнастайных формах: кароткай газэтнай зацемкі, разгорнутага навуковага аналізу, палемічнага нарысу, інтэрдысцыплінарнага гуманітарнага дасьледаваньня, крытычнага водгуку, кніжнага агляду, тэзіснай пастаноўкі праблемы і нават інтэлектуальнай правакацыі.

Выданьне забясьпечана падрабязным камэнтаром аўтарства Юр’я Пацюпы, які ўводзіць чытача ў кантэкст беларускага моўнага пурызму за цэлае стагодзьдзе. Камэнтар мае на мэце паказаньне як слабых, так і моцных аўтаравых месцаў, шырэйшае разгортваньне некаторых актуальных тэмаў беларускае мовы, а таксама разбурэньне стэрэатыпнага ўяўленьня пра самотнасьць постаці Я. Станкевіча, "экзатычнасьць" ягоных уяўленьняў пра мову.

ЗЬМЕСТ

В. Булгакаў. Ад укладальніка

1. Заданьні лінгвістыкі
Язык і языкаведа

2. Граматыка, правапіс, артаэпія
2.1. Агульныя пытаньні
Правапіс і граматыка
Беларуская Акадэмічная Конфэрэнцыя 14. – 21. ХІ. 1926 і яе працы дзеля рэформы беларускае абэцэды й правапісу
Урадовае выданьне "Lemantara" Станіслава Любіч-Маеўскага
Б. Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. Выданьне пятае пераробленае і пашыранае. Вільня. 1929 г.
Р. Астроўскі. Беларускі правапіс. Компіляцыя паводле Б. Тарашкевіча і Я. Лёсіка. Выданьне 2-е папраўленае і дапоўненае. Вільня. 1930
Зьмена граматыкі беларускага языка ў БСРР
Моўная палітыка бальшавікоў у Беларускай ССР
Некаторыя новыя зьмены беларускае норматыўнае граматыкі і правапісу ў Беларускай ССР

2.2. Прыватныя пытаньні
Аканьне ў скланеньню назоўных імёнаў
Дзеля абароны беларускага языка
Адказ маім „крытыкам“
Да вымовы й правапісу чужых словаў
Да правапісу чужых словаў 186
Беларускія хормы грэцкіх спакменьнікаў на -іос, лацінскіх на -іус і пад.
W ci V
Гук "Ґ" у беларускай мове
Прыстаўное "в" у мове беларускай
Беларуская вымова царкоўна-славянскага пісьма
Які мае быць парадак літараў беларускае абэцады

3. Гісторыя мовы
3.1. Гістарычная фанэтыка
Пачатнае "О – Е" ў славянскіх мовах
Аб "Панэ" і г. п.
Дыспаляталізацыя l у беларускай мове
Распадабненьне шыпячых у беларускай мове
Raspadabnieńnie i ŭpadabnieńnie ŭ biełaruskaj movie zykau, što ŭ roznych składoch słova
Імбары
Да "Імсьціслаў" і пад.
J паміж а, о, е і зубнымі ў беларускай мове
Аканьне – балцкая рыса ў мове вялікалітоўскай

3.2. Вонкавая й нутраная гісторыя мовы
Гісторыя беларускага языка
Доля мовы беларускае (яе вонкашная гісторыя) у розныя пэрыяды гісторыі Беларусі
Месца беларускага языка сярод іншых славянскіх языкоў і час яго ўзьніку

3.3. Арэалы й тэксты
Беларушчына ў чужых мовах (Сялянская Ніва, 1926, № 24)
Беларушчына ў чужых мовах (Сялянская Ніва, 1926, 09.09)
Беларускія асаблівасьці ў баўгарскай мове
Пскоўскі дыялект
Мова дыплёматычнага лісту Рыскае рады 1271 – 1280 г.
Граматыка словенская Яна Ўжэвіча 1643 г.
Першыя друкаваныя памяткі вялікалітоўскія (беларускія) і іх друкар
Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом
Mova rukapisu "AL KITAB" Kryvickaha Muzeju Іvana Łuckieviča ŭ Vilni

4. Анамастыка
4.1. Заданьні анамастыкі
На што й як зьбіраці географічныя й асабовыя назовы беларускія?

4.2. Тапаніміка
Маленькая ўвага
Масква – Польшча
"Жмудзь" ці "Жамойць"?
Выясьненьне майму крытыку
"Латва", а ня "Лацьвія"
Беларускі слоўнік І. Насовіча і Расійская Акадэмія Навук
Насовіч праз назоў "Крывічы"
Да ґеоґрафных назоваў вялікалітоўскіх із спачатным нарасьням -ьй-е

4.3. Антрапаніміка
Нашыя прозьвішчы
Латыскі шовінізм
Прозьвішчы на -ЛА (-ЛО) і іх правапіс
Прозьвішчы на -скі, -цкі – беларускія
Асабовыя назовы па бацьку ў беларусаў
Biełaruskija chormy chryščonych imionau
Хрышчоныя ймёны вялікалітоўскія (беларускія)
Ганна ці Анна?
Да імені Дохтара Скарыны

5. Студыі роднае мовы
5.1. Барбарызмы
5.2. Моўныя зацемкі
5.3. Зборкі пазнаньня беларускае мовы
5.4. Выясьненьні
6. Лексыкаграфія
6.1. Маленькія рэцэнзіі
Аб беларускім слоўніку
Руска-Беларускі Слоўнік. Браты М. а Г. Гарэцкія. Смаленск, 1918
Зоська Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік. Выданьне газэты "Голас Беларуса". Вільня 1924
"Русско-белорусский словарь" Масква, 1953
Беларускія прыказкі, прымаўкі й загадкі

6.2. Разборы й матар’ялы
Ант. Полевой: "О языке населения Новозыбковского уезда Гомельской губернии”. Выданьне Інстытуту Беларускае Культуры. Менск. 1926.
Да беларускае мовы Горадненскага пав. Чарнігаўшчыны
Мова "Сьцежкаў-дарожкаў" М. Зарэцкага
Крывіччына ў "Толков’ым словар’у живого великорусского языка“ В. Даля
Пераглядаючы этноґрафічныя зборнікі
"К истории белорусского языка в XVII столетии" (Я. Карскі, "Известия по русскому языку и словесности", 1930 г. т. ІІІ, 1)
Асаблівасьці мовы вялікалітоўскае (беларускае) у назіраньнях Адама Варлыгі

6.3. Слоўнікі
Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і прыказкаў ды прывітаньні, зычэньні і інш.
Нeкаторыя праўніцкія тэрміны беларускія

Ю. Пацюпа, В. Булгакаў. Камэнтары

Іменны паказьнік

  • Аўтар
    Ян Станкевіч
  • Фармат выдання
    145Х210
  • Колькасць старонак
    1214
  • Год выдання
    2007
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Інстытут беларусістыкі
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    1200
21.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць
Ацаніце сайт, калі ласка!