Я адзавуся. Кніга пра Каліноўскага і Касінераў Свабоды
Пра кнігу: Многія пакаленні творцаў Роднага Слова сталі аўтарамі гэтай кнігі. Каліноўскага ўслаўлялі нашы знакамітыя літаратары, і іх набыткі ўключаныя ў школьную праграму. Таму подзвігамі продкаў натхняюцца і настаўнікі, і вучні: чытайце іх вершы ў раздзеле "Вядзі нас на ахвярную сяўбу".
На 2014 г. прыходзіцца маркотная дата - 150-я ўгодкі страты Каліноўскага на Лукішскім пляцы ў Вільні. Ідзе аднаўленне Памяці пра Справядлівага (2.2.1838 - 22.2.1864), яго ахвярных аднадумцаў.
Хай чытачоў натхняе мужнасць паўстанцаў, адданасць Бацькаўшчыне, самаахвярнасць у змаганні за свабоду, роўнасць, права людзьмі звацца ў вялікай супольнасці еўрапейскіх народаў.
Кніга ўключае ў сябе вершы і публіцыстыку Кастуся Каліноўскага, мастацкія творы, прысвечаныя яму, паўстанцкія песні, а таксама тэатралізаваны ўрок у Х класе.
Укладанне Сяргея Панізьніка
-
Фармат выдання
145Х200 -
Колькасць старонак
508 -
Год выдання
2014 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Лімарыус -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
460
