Вялікі беларус Леў Сапега
Пра кнігу: Леў Іванавіч Сапега (1557-1633) - выдатны дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. У розныя гады ён займаў пасады пісара вялікага, падканцлера, канцлера, гетмана вялікага, віленскага ваяводы. У сваёй палітыцы Леў Сапега заўсёды адстойваў суверэнітэт ВКЛ у складзе федэратыўнай Рэчы Паспалітай, змагаўся супраць пашырэння польскага ўплыву на нашых землях. Пад яго кіраўніцтвам быў створаны трэці Статут ВКЛ (1588) - галоўны закон дзяржавы, па якому нашы продкі жылі амаль 250 гадоў. У зборнік уключаныя наступныя працы: Анатоль Тарас. Леў Сапега; Мікалай Шкялёнак. Вялікі канцлер Леў Сапега; Вітаўт Чаропка. Леў Сапега; Станіслаў Лазутка. Леў Сапега. Таксама ў зборнік уключаны "Зварот да ўсіх станаў Вялікага Княства Літоўскага" і "Прамова Льва Сапегі на Берасцейскім царкоўным саборы 1596 года" у перакладзе на сучасную беларускую мову І Саверчанкі.
-
Фармат выдання
145Х215 -
Колькасць старонак
256 -
Год выдання
2017 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Харвест -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
230
