Войны Московской Руси с Великим Княжеством Литовским и Речью Посполитой в 14-17 веках
Пра кнігу: Гэтая кніга - фундаментальнае выданне, даследаванне тэмы займае 790 старонак. Гэта важна падкрэсліць. Ні ў нас у Беларусі, ні ў Расіі не было да гэтага часу такой аб'ёмнай працы, якая б разглядала б ваенны бок дачыненняў паміж ВКЛ і Маскоўскай Руссю падрабязна, у храналагічнай паслядоўнасці, аналізуя той бясконцы шэраг войнаў, якія з большай праўдзівасцю характарызуюць змест беларускай гісторыі, чым культурнае будаўніцтва або эканамічнае жыццё горада і вёскі. Культурнае і эканамічнае развіццё эвалюцыйныя па сваёй прыродзе, войны і звязаныя з імі страты і разбурэнні падобныя касмічнай катастрофе - яны ў адзін дзень могуць змесці з твару зямлі і культурныя каштоўнасці, што назапашваюцца стагоддзямі, і пакаленні жывых носьбітаў гэтых каштоўнасцяў, а часта разам з імі на векі вечныя - і гістарычную памяць. У кнізе ваенныя ўзаемадачыненні дзяржаваў разглядаюцца па Андрусаўскі мір 1667 года. Такі маштабны характар работы накладае на яе пэўныя ўмовы. Аўтару давялося засноўваць свой агульны малюнак на даследаваннях гісторыкаў рознага часу і часта ідэалагічна процілеглага светаўспрымання, ва ўсякім разе ўласныя аўтарскія трактоўкі не дамінуюць і не навязваюцца чытачу. Аб'ектыўнасць вынікае як выснова параўнання фактаў і іх інтэрпрэтацыі рознымі даследчыкамі - як даўняга часу, так і нашымі сучаснікамі.
-
Аўтар
Тарас Анатолий -
Фармат выдання
145Х205 -
Колькасць старонак
800 -
Год выдання
2018 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Харвест -
Мова выдання
Руская -
Вага г.
700
