Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах (у 2 тамах)

Пра кнігу: Частка І

Гэтая кніга, па сутнасці, – першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі.

Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944 – 1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф'евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каверыным, Л. Лазаравым, В. Някрасавым, А. Твардоўскім, часопісам "Новый мир" ды інш.) з фондаў больш як дваццаці дзяржаўных музеяў і архіваў ды прыватных збораў, а таксама артыкулы ў перыядычным друку (пачынаючы з 1948 г.) і ўспаміны (у тым ліку Ч. Айтматава, С. Алексіевіч, Г. Бакланава, С. Быкава, В. Быкавай, Г. Бураўкіна, Б. Васільева, М. Гарбачова, І. Карпюк, У. Някляева, З. Пазьняка, А. Пяткевіча, С. Шушкевіча, А. Якаўлева).

Пры падборы ілюстрацыйных матэрыялаў перавага аддавалася малавядомым фотаздымкам В. Быкава, пэўная частка якіх друкуецца ўпершыню.



Частка ІІ

Васіль Быкаў – чалавек, не раз называны "сумленнем Беларусі", які праз сваю грамадскую і жыццёвую паставу, бескампрамісна сведчыў беларускую Праўду. Калі ў 2003 г. яго ня стала, узнікла адчуванне асірацеласці і патрэба лепш пазнаць гэтага чалавека, што быў арыентырам для некалькіх пакаленняў беларусаў.

Ня гледзячы на тое, што незадоўга да смерці пабачыла свет аўтабіяграфічная кніга Васіля Быкава "Доўгая дарога дадому", цалкам беларусы так і не спазналі да канца гэтую выдатную асобу. Акрамя вялікае творчае спадчыны пісьменніка па ім засталася вялікая колькасць дакументаў, ліставання. Гэтая кніга – спроба адкрыць невядомыя, але адначасова важныя акалічнасці жыцця і творчасці пісьменніка, дзе упершыню выкарыстоўваецца эпісталярная спадчына а таксама архіўныя дакументы.

Гэты том з'яўляецца лагічным працягам дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі, распачатага Сяргеем Шапранам у першай частцы.

  • Аўтар
    Сяргей Шапран
  • Фармат выдання
    165Х250
  • Колькасць старонак
    1508
  • Год выдання
    2009
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Гарадзенская бібліятэка
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    2520
25.00 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Ацаніце сайт, калі ласка!