...Унукам. Вершы і лісты. Без цэнзуры
Пра кнігу: Паэтка і патрыётка Ларыса Геніюш разам з мужам Янкам была асуджаная на 25 гадоў сталінскіх лагераў. Іх разлучылі з сынам, калі Юрку было 12. Пасля вызвалення Геніюшы пасяліліся ў Зэльве, але сын мусіў заставацца жыць у Беластоку. Нарадзіліся ўнукі - Міхась і Алесь. Паэтку выпусцілі да іх толькі адзін раз за дваццаць пяць гадоў. Унукам дазвалялі прыязджаць да бабулі раз на два гады. Усё, што магла, яна старалася даць ім у лістах і вершах. У гэтую кнігу ўвайшлі 52 дзіцячыя вершы Ларысы Геніюш, якія ніколі не друкаваліся раней. Яшчэ 39 вершаў падаюцца ў некалькіх варыянтах - кніжным і аўтарскім (часам іх было два-тры). Чытач можа сам ацаніць, наколькі былі адрэдагаваныя і адцэнзураваныя гэтыя творы. Упершыню друкуюцца 17 лістоў унукам. Шыкоўныя аўтарскія малюнкі з гэтай перапіскі дазволілі цалкам аздобіць кнігу. У выніку чытач мае поўны збор дзіцячых вершаў Ларысы Геніюш, аздоблены аўтарскімі малюнкамі паэткі. Поруч даюцца лісты і паштоўкі ўнукаў, якія яны дасылалі бабулі ў адказ.
Матэрыялы, якія друкуюцца ў кнізе ўпершыню, паходзяць з прыватнага архіва сям'і Геніюшаў і з Фонду Ларысы Геніюш Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
-
Аўтар
Геніюш Ларыса -
Фармат выдання
210х220 -
Колькасць старонак
168 -
Год выдання
2018 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Медыял -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
450
