Сказ пра Лысую гару

Пра кнігу: Сатырычная паэма, напісаная ў пачатку 1970-х гадоў. Аўтар "Сказа пра Лысую гару" абапіраўся на агатыя традыцыі народнага смеху беларусаў, а таксама на вопыт нашай сатырычнай літаратуры, якая ведала яркія ўзлёты яшчэ з часоў старажытнасці, даўшы такія выдатныя творы, як "Прамова Мялешкі" і "Ліст да Абуховіча", а ў ХІХ стагоддзі - "Энэіду навыварат" і "Тараса на Парнасе", не кажучы пра бліскучую сатыру К. Крапівы. Сюжэтны каркас яго твора грунтуецца на рэальнай у аснове сваёй падзеі - дзяльбе садова-агародных пісьменніцкіх участкаў і дачным будаўніцтве на іх.

"Наш век - наогул вельмі тлумны,
Мы з гэтым звыкліся даўно:
Футбол, і бокс, і джаз бяздумны,
І п'янкі з сэксам заадно.

Але такога сабантуя,
Што цэлы дзень пад крык і віск
Грымеў у нашым доме ўтульным, -
Яшчэ не ведаў стольны Мінск..."

Вядзьмак Лысагорскі

  • Аўтар
    Вядзьмак Лысагорскі
  • Фармат выдання
    130Х165
  • Колькасць старонак
    48
  • Год выдання
    1988
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Выдавецтва ЦК КПБ
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    36
/public/images/books/GHgBmYq0A5pv3cjURyEi.jpg
7.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!