Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна : даследаванні і матэрыялы
Пра кнігу: Зборнік навуковых даследаванняў і матэрыялаў прадстаўляе спадчыну г. п. Шарашова і Пружанскага краю ў этнаграфічнай, фалькларыстычнай, архітэктурнай і мастацтвазнаўчай перспектыве. У кнізе змешчаны артыкулы
навукоўцаў з Мінска, Брэста і Гродна, а таксама працы краязнаўцаў з Шарашова і Пружан. Выданне багата ілюстравана, вялікі акцэнт зроблены на публікацыю візуальных крыніц, у тым ліку малюнкаў і фотаздымкаў з фондаў Архіва ІМЭФ НАНБ. Зборнік падрыхтаваны да 645-годдзя Шарашова.
Кніга будзе цікава гісторыкам, этнолагам, фалькларыстам, мастацтвазнаўцам, а таксама ўсім аматарам рэгіянальных даследаванняў.
Нац. акад. Навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы ; уклад. і навук. рэд.: С. У. Грунтоў, В. М. Папко.
-
Фармат выдання
145Х210 -
Колькасць старонак
399 -
Год выдання
2025 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларуская навука -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
500
