Сабакі Эўропы

Пра кнігу: У якіх сувязях і стасунках знаходзяцца мова бальбута, Маўчун з Белых Росаў узору 2049 года, шаптуха Бянігна ды Максім Крывічанін, чалавек з пакетам, капсула часу і агент-берлінец Тэрэзіюс Скіма?
Культавы раман «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча страсянуў беларускую літаратурную прастору тры гады назад, выклікаўшы вялікую цікавасць сярод чытачоў і атрымаўшы прыхільныя водгукі ад крытыкаў. Гэта адзін з лепшых празаічных твораў, які дала сучасная беларуская літаратура.
«Сабакі Эўропы» — выклік і спакуса для смелага і патрабавальнага чытача, незвычайны густоўны твор з шасьці частак-гісторый пра надзённае і надрэальнае, пра час і пазачасавасць, пра брэх сабак і пырскі сэрцаў, пра нас з вамі.

  • Аўтар
    Бахарэвіч Альгерд
  • Фармат выдання
    145Х215
  • Колькасць старонак
    682
  • Год выдання
    2021
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Выдавец ІП А. М. Янушкевіч
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    600
49.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць
Ацаніце сайт, калі ласка!