Рэспубліка супраць аўтакратыі
Пра кнігу: Кніга гісторыка Анджэя Сулімы Камінскага апавядае пра перыяд зацішша, калі нічога не мянялася на ўсходзе Еўропы. Але то было зацішша перад бурай, калі адны бяздарна гублялі шанцы, а другія паслядоўна рыхтавалі змену ў балансе сілаў. Прафесар Джорджтаўнскага універсітэту Суліма-Камінскі — адзін з самых аўтарытэтных спецыялістаў па гісторыі Рэчы Паспалітай. Ягоная кніга бліскуча тлумачыць механізм функцыянавання дзяржавы палякаў, беларусаў, украінцаў, літоўцаў — сакрэт яе стойкасці, дзякуючы якому яна стагоддзямі вытрымлівала націск мацнейшых суседзяў.
ЗМЕСТ
Уступ
Раздзел І. Усходнееўрапейскія супернікі
Рэч Паспалітая
Парламент
Кароль і выканаўчая ўлада
Судовая ўлада
Forma Mixta: палітычная мадэль Рэчы Паспалітай
Сацыяльнае і палітычнае жыццё
Тэрытарыяльныя адрозненні
Лафеты XVII стагоддзя
Расія
Аўтакрат
Адміністрацыя і дзяржаўны апарат
Рэформы і мадэрнізацыя
Сацыяльная і палітычная эліта
Сілы за тронам
Прыдворныя групоўкі
Царква
Украінцы
Замежнікі
Змена ўзаемнага ўспрыняцця
Раздзел 2. Дыпламатыя прафесіяналаў i дыпламатыя пачаткоўцаў
Рэч Паспалітая
Канцылярыі
Каралеўскі кантроль над дыпламатыяй
Расія
Пасольскі прыказ
Месца Рэчы Паспалітай
У замежнай палітыцы Расіі
Збіранне інфармацыі
Раздзел 3. Расійская амбасада ў Рэчы Паспалітай
Расійскія рэзідэнты, персанал амбасады і іх жыллёвыя ўмовы
Дэпешы рэзідэнтаў
Праблемы камунікацыі
Збіранне інфармацыі
Размовы з дзяржаўнымі службоўцамі
Запісы парламенцкіх паседжанняў, улёткі і палемічная літаратура
Вялікалітоўская апазіцыя
Замежныя дыпламаты ў Рэчы Паспалітай
Праваслаўная дыяспара ў Львове
Казакі
Таемныя агенты
Падслухоўванне
Уплыў расійскіх дыпламатаў на палітыку Крамля
Ацэнка расійскіх рэзідэнтаў
Расійскія рэзідэнты вачыма палякаў
Раздзел 4. Амбасада Рэчы Паспалітай у Маскве
Кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва і яго персанал
Стасункі з арыстакратыяй і чынавенствам
Крыніцы інфармацыі
Каталіцкая дыяспара
Землякі з Рэчы Паспалітай
Замежныя дыпламаты і расійскія агенты
Ацэнка амбасадара Рэчы Паспалітай
Раздзел 5. Украінскі парадокс
Казакі
Польскі ўплыў
Роля духавенства
Гадзяцкая унія
Рэч Паспалітая і Украіна
Масковія і Украіна
Раздзел 6. Справа Саламона
Раздзел 7. Спакуса сепаратнага міру
Туркі і малдаўскі "трэці турак"
Місія Бялевіча
Даўмонт у Украінцаў: напружаная сустрэча ў Маскве
Раздзел 8. Цар Пётр I і абранне Аўгуста II
Заключэнне
Прафесар Анджэй Суліма Камінскі — выпускнік гістарычнага аддзялення Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, скончыў дактарантуру ва ўніверсітэтах Стэфарда і Оксфарда. Прафесар Джорджтаўнскага ўніверсітэта (ЗША), дырэктар Інстытуту грамадзянскай прасторы і публічнай палітыкі ў Вышэйшай школе гандлю і права імя Лазарскага (Варшава). Спецыялізуецца на гісторыі Рэчы Паспалітай, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Расіі XVI—XVIII стст. У сваіх працах зыходзіць з разумення Рэчы Паспалітай як шматнацыянальнай дзяржавы. Падкрэслівае ўзаемасувязь паміж грамадзянскай традыцыяй і сістэмай каштоўнасцяў Рэчы Паспалітай ды ідэямі, якія вызначаюць фундамент і развіццё сучаснай інтэграцыі еўрапейскіх народаў. Аўтар манаграфіі "Рэч Паспалітая многіх народаў. 1505—1795: грамадства, дзяржава, супольнасць, культура" (Люблін, 2008).
Пераклад з англійскай А. Мартынава
У наяўнасці 1 асобнік (троху пацёртая вокладка).
-
Аўтар
Анджэй Суліма Камінскі -
Фармат выдання
125Х195 -
Колькасць старонак
350 -
Год выдання
2009 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Логвінаў -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
320
