Песні пра багоў
Пра кнігу: «Песні пра багоў» — першая частка “Паэтычнай Эды”, аднаго з найбольш вядомых шэдэўраў старажытнай скандынаўскай літаратуры. У кнігу ўвайшлі як вядомыя паэмы з “Каралеўскага кодэкса”, так і творы з іншых крыніцаў, да якіх рэдка звяртаюцца перакладчыкі. Гэта – першы поўны пераклад эдычных песень пра асаў і ванаў, альваў і двэргаў, ётунаў і валькір’яў на беларускую мову. У дадатак да тэкстаў кніга ўтрымлівае змястоўныя каментары да кожнай паэмы, дзе апроч тлумачэнняў падаюцца і цікавыя факты па гісторыі твораў і асаблівасцях іх перакладу.
Кніга адрасаваная ўсім аматарам скандынаўскай міфалогіі ды старажытнай літаратуры.
Пераклад са старажытнаісландскай і каментарыі Яўгена Папакуля.
Яўген Папакуль нарадзіўся ў 1988 годзе ў Наваполацку. Кандыдат філалагічных навук, выкладае міфалогію і шведскую мову ў Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Працуючы над дысертацыяй, пачаў перакладаць шведскія народныя балады на беларускую мову. Гэтыя пераклады, як і пераклады асобных эдычных песень, чытачы маглі пабачыць у часопісах “Маладосць” і “Полымя”.
Перакладае не толькі са шведскай і старажытнаісландскай, але і з фарэрскай ды мовы норн. Натхняецца суровай Поўначчу і коцікамі. У планах на будучыню – працяг працы над “Эдай”.
-
Фармат выдання
145Х210 -
Колькасць старонак
312 -
Год выдання
2021 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Галіяфы -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
300
