Паўстаньне Хмяльніцкага. Баявыя дзеянні ў Літве 1648 - 1649 гг.

Пра кнігу: Кніга Вітальда Бярнацкага “Паўстаньне Хмяльніцкага. Баявыя дзеянні ў Літве 1648—1649 гг.” даследуе першую фазу баявых дзеянняў, калі ў 1648-1649 г. войскі казацкай Украіны занялі беларускае Палессе, каб не дазволіць літоўскаму войску прыйсці на дапамогу арміі Польскай кароны. У казацкіх руках апынуліся Рэчыца, Пінск, Мазыр, іншыя беларускія гарады. Мясцовае насельніцтва вітала казакоў, за што было пасля брутальна пакарана літоўскім войскам. Напрыклад, толькі ў ходзе разні ў Пінску было забіта некалькі тысяч гараджан.
У кнізе вы знойдзеце ўнікальныя звесткі пра бітву пад Пагостам (недалёка ад Слуцку) 4 верасня 1648 г., бітву пад Загаллем 17 чэрвеня 1649 г (цяпер Хойніцкі раён Гомельскай вобласці), і нарэшце бітву пад Лоевам (23 ліпеня — 31 ліпеня 1649 г.), у выніку якой казацкае войска было разбітае, а казацкі палкоўнік Міхайла Крычэўскі трапіў у непрытомным стане ў палон, дзе неўзабаве памёр.
Кніга багата аздоблена, у тым ліку каляровымі графікамі і картамі, а таксама выявамі згаданых бітваў з нямецкіх выданняў другой паловы XVII ст. Самі бітвы ілюструюцца падрабязнай пафазнай графікай. Напрыклад, бітва пад Лоевам 31 ліпеня 1649 апісваецца пры дапамозе 6 асобных каляровых карт, якія канкрэтызуюць яе паасобныя фазы.

Змест:
Уступ
Да беларускага чытача
I. Паўстаньне Хмяльніцкага. Першыя сутычкі з паўстанцамі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага
II. Зімовы наступ князя Друцкага-Горскага
III. Дзеяньні стражніка Вялікага Княства Літоўскага Рыгора Мірскага
IV. Літоўскае войска і вайскаводцы ў першай палове XVI ст.
V. Казацкае войска і камандзіры
VI. Зімовая кампанія ў Літве ў 1649 г.
VII. Ваенна-палітычная сытуацыя на літоўска-ўкраінскім памежжы на пачатку 1649 г.:
Дысьлякацыя літоўскіх войскаў
Сутычкі на памежжы
Бітва пад Загальлем
Бітва пад Рэчыцай
VIII. Вайна 1649 г.:
Аблога Збаража
Бітва пад Зборавам
IX. Літоўская кампанія 1649 г.:
Хмяльніцкі ўмацоўвае свой паўночны флянг
Радзівіл прымае рашэньне наступаць на Украіну
Літоўская армія ў 1649 г.
Хмяльніцкі пасылае Крычэўскага супраць ліцьвінаў
Паход літоўскай арміі пад Лоеў
Крычэўскі пад Рэчыцай
Казакі займаюць Холмеч
Непакой у літоўскім лягеры
Крычэўскі абыходзіць пазыцыі праціўніка
X. Бітва пад Лоевам 31 ліпеня 1649 г.:
Атака казацкай коньніцы на грэблю
Контратака літоўскай коньніцы
Крычэўскі ахоплівае флянгі літоўскай арміі
Атака Паўловіча і Камароўскага на тыл казакоў
Група Падабайлы фарсіруе Дняпро
Разгром казацкага табару
Апошні бой Крычэўскага

Заканчэньне

Бібліяграфія

  • Аўтар
    Вітальд Бярнацкі
  • Фармат выдання
    150Х220
  • Колькасць старонак
    183
  • Год выдання
    2015
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Інбелкульт
  • Вага г.
    200
/public/images/books/dM4ujQ8sFmVfSZH7awrR.jpg
12.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!