Па што ідзеш, воўча?
Пра кнігу: Проза, якая кшталтавалася і гартавалася, каб звінець, як лязо. Ад адной з самых загадкавых беларускіх пісьменніц. Кніга, якую тыя, хто ведае, чакалі трынаццаць гадоў. Ужо ў продажы!
Кася Камоцкая пра кнігу: «Сабачая смерць тут не лічыцца... А чалавечая? А жыццё чалавека? Пытанні, пытанні, пытанні. На іх спрабуе адказаць аўтарка кнігі. Але ўвогуле Беларусь усё яшчэ неадказанае, неразгаданае пытанне. Давайце разам імкнуцца разгадаць наш лёс, нашую краіну».
Кароткі змест:
Дома Рыну чакае неспадзяванка – старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі – балотная казка.
-
Аўтар
Вежнавец Ева -
Фармат выдання
84Х108 -
Колькасць старонак
140 -
Год выдання
2020 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Пфляўмбаўм -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
150
