Партрэты паўстання
Пра кнігу: Фотаальбом перавыдаецца да Вялікай падзеі: перапахаваньня (22.11.2019; Вільня) парэшткаў Кастуся Каліноўскага і іншых Паўстанцаў, адшуканых летувіскімі археолагамі на гары Гедзіміна ў 2017-2018 гг. Гэта ўжо чаьвёртае ў гісторыі айчыннага фотамастацтва выданне з такім багатым відэарысам (ранейшыя тры вышлі ў 2013-2015 гг.). Тут пададзена каля 270 (у першым выданні было каля 180) фотапартрэтаў пераважна нашых суайчыннікаў, а таксама прадстаўнікоў іншых народаў змагарнага ХІХ стагоддзя: Венгрыі, Італіі, Латвіі, Летувы, Польшчы, Расеі, Украіны. Да кожнага фотапартрэта даецца падрабязная біяграфічная даведка. Фатаграфічны матэрыял , прапанаваны ў "паўстанцкім" альбоме, захоўваецца ў архівах і бібліятэках Беларусі, Летувы, Польшчы, Францыі, а таксама ў прыватных зборах.
У кнізе даецца пераклад тэкста на летувіскую і польскую мовы.
-
Аўтар
Каміла Янушкевіч,Язэп Янушкевіч -
Фармат выдання
170Х240 -
Колькасць старонак
142 -
Год выдання
2019 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Вага г.
340
