Пад скіпетрам Расейскай імперыі. Рэпрэсіўная палітыка царызму на землях Беларусі ў канцы 18 - першай палове 19 ст.
Пра кнігу: У манаграфіі разгледжаны асноўныя элементы рэпрэсіўнай палітыкі царскіх уладаў у дачыненні да беларускіх зямель у канцы 18 - першай палове 19 ст. Аўтар прасачыў эвалюцыю гэтай палітыкі, вызначыў яе адметнасці, а таксама наступствы. Значнае месца ў кнізе адведзена даследаванню механізмаў, праз якія царызм ажыццяўляў увесь комплекс мерапрыемстваў рэпрэсіўнага характару.
Нягледзячы на сотні выдадзеных указаў, выкарыстанне шматтысячнага вайсковага і цывільнага апаратаў кіравання, вялізарныя грашовыя выдаткі і стварэнне ідэалагічнага падмурка сваёй дзейнасці, расейскім уладам так і не ўдалося да канца папярэдзіць або спыніць нараджэнне і развіццё беларускага нацыянальнага руху. Затое былі скалечаны тысячы лёсаў, зрабаваная ці зруйнаваная культурная спадчына беларускіх земляў, гвалтоўна зменена сацыяльна-палітычная і рэлігійная сітуацыя ў рэгіёне. Адваротным бокам рэпрэсій стала фармаванне арэолу пакутніка, які, змагаючыся за свабоду айчыны, ахвяруе сваёй маёмасцю, свабодай і нават жыццём.
-
Аўтар
Аляксандр Радзюк -
Фармат выдання
165Х240 -
Колькасць старонак
196 -
Год выдання
2017 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Гарадзенская бібліятэка -
Вага г.
300
