Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939-1944 гг.

Пра кнігу: У працы на прыкладзе адміністрацыйнай адзінкі, якая ў міжваеннай Польшчы мела назву Навагрудскага ваяводства, у БССР (1939—1941 і 1944—1954 г.) — Баранавіцкай вобласці, а падчас нямецкай акупацыі (1941—1944 г.) — Баранавіцкай акругі Генеральнага камісарыята Беларусі, даследуецца штодзённае жыццё яе жыхароў. Хоць савецкія і нямецкія рэжымы вызнавалі адрозныя ідэалогіі, абодва яны былі людажэрскія. Як адныя, так і другія практыкавалі тэрор супраць мірнага насельніцтва і імкнуліся вынішчыць цэлыя яго групы. Саветы ажыццявілі пагалоўную дэпартацыю з рэгіёна польскіх вайсковых асаднікаў з сем’ямі, нацысты ж зганялі яўрэяў у гета, каб неўзабаве пачаць іх фізічную ліквідацыю. Нямецкая акупацыя прынесла значна больш чалавечых ахвяр, бо адбывалася ў варунках бязлітаснай вайны на знішчэнне, а пік кровапраліцця прыпаў на час, калі немцы адчулі перспектыву паразы ў гэтай вайне.

Пераклад зроблены паводле выдання: Brakel, Alexander. Unter Rotem Stern und Hakenkreuz. Baranowicze 1939 bis 1944. Das westliche Weißrussland unter sowjetischer und deutscher Besatzung. (Zeitalter der Weltkriege, Bd. 5.). Paderborn u.a.: Ferdinand Schöningh Verlag, 2009. XII, 426 S.
У афармленні 1 старонкі вокладкі выкарыстаны беларускамоўны каляровы нацысцкі плакат (1941—1944 г.).

  • Аўтар
    Аляксандр Бракель
  • Фармат выдання
    145Х210
  • Колькасць старонак
    486
  • Год выдання
    2018
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Інбелкульт
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    300
21.00 Руб
Ацаніце сайт, калі ласка!