Някляеў. Незавершаная біяграфія

Пра кнігу: Паэтам Беларусі называў яго Васіль Быкаў. Пімен Панчанка пісаў: «Помніце, я заўсёды верыў і веру і ўсюды сцвярджаю, што Вы — адзіны па-сапраўднаму таленавіты, арыгінальны і патэнцыяльна вялікі паэт…». Генадзь Бураўкін гаварыў, што ягонае імя павінна знаходзіцца ў адным шэрагу з найлепшымі еўрапейскімі творцамі. Размова пра Уладзіміра Някляева, пра якога Яўген Еўтушэнка пісаў: «Паэт у Беларусі — гэта таксама больш, чым паэт». А Рыгор Барадулін характарызаваў наступным чынам: «Адкрыты, як абсяг, замроены, як далягляд, заглыблены, як час… Інтэлектуал і багемшчык, эпікурэец і аратай на ўдзірванелых загонах нашае паэзіі. Наватар і дасведчаны традыцыяналіст, артыст перад аўдыторыяй і роспачны дапытнік сам з сабою… Радок Някляева, голас Някляева, манеру жыць і тварыць не зблытаеш ні з кім».
Паэту Уладзіміру Някляеву, яго манеры жыць і тварыць прысвечана гэтая кніга.

  • Аўтар
    Сяргей Шапран
  • Фармат выдання
    175Х245
  • Колькасць старонак
    428
  • Год выдання
    2018
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Інбелкульт
  • Мова выдання
    Беларуская
27.00 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Ацаніце сайт, калі ласка!