Наша страва. Сапраўдная беларуская кухня

Пра кнігу: Што ж можа прапанаваць свету беларуская (літвінская) кухня? Чым частуеш замежных гасцей, чытач? Што гатуеш на святы? Кнышы на Дзяды, галёпы на 25 сакавіка, сліжыкі ды куццю на Вігілію Божага Нараджэння? А ў будні? Лазанкі, верашчаку, калдуны па-тышкевічаўску, кулябяку па-радзівілаўску, халаднік, шчаўе, капуснік, поліўку, капыткі? У якой мясной краме купляеш вэнджаныя балероны, паўгускі, сальцісоны ды кіндзюкі? А як наконт смаргонскіх абаранкаў – проста з Казюковага дрэва, а яшчэ – мірскіх і дубровенскіх пернікаў, літоўскага сыру і дзісенскага масла? Гатовы пастаяць за гонар краю на Чэмпіянаце свету па прыгатаванні Бульбяной Кішкі? Можаш патлумачыць, чаму «найлепшая рыба – лініна»?
Аўтары «Нашай стравы» дапамогуць сучаснікам далучыцца да традыцыі – не толькі як чытачам, але і як кухарам-практыкам. Але, крыху, і як чараўнікам, бо гэтая кніга нават не так пра самі стравы, як пра той міфалагічны і гістарычны кантэкст, які робіць прыгатаванне і спажыванне ежы Высокай Культурай.

  • Аўтар
    Белы Алесь
  • Фармат выдання
    110Х165
  • Колькасць старонак
    288
  • Год выдання
    2010
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Логвінаў
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    380
27.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць
Ацаніце сайт, калі ласка!