Наша гісторыя. N 01. 2021. Людзі на балоце. Мележ, які ўсіх здзівіў

Пра кнігу: Тэма:
Іван Мележ, які ўсіх здзівіў: стаў класікам беларускай літаратуры, калі вялікіх твораў ад яго ніхто не чакаў;

Адкуль наш род:
Што нам дала гістарычная Літва?;

Нацыянальная геаграфія:
Надбярэзінская засцянковая шляхта на прыкладзе адной сям'і;

Конкурс:
"Нічога не бойся, я загіну дзеля перамогі": аповед пра неймаверныя выпрабаванні і натхняльную стойкасць бабулі, запісаны ўнучкамі;

Нашы далёкія:
Анёл і змей, чарапы і сэрцы: знакі памерлых на хрысціянскіх могілках;

Разбор карціны:
Жніво Міхася Сеўрука: самая беларуская карціна міжваеннай Польшчы;

Пра-свет:
Савецкая блакада Берліна ў 2-й палове 1940-х: як Захад паказаў сваю рашучасць у крытычны момант;

Турыстычныя кірункі:
Берлін — горад, у якім пераконваешся, што ніякія муры не вечныя;

Спадчына:
Табакеркі супраць цара і чорта: як модны аксесуар зрабіўся інструментам прапаганды;

Наша страва:
Калдуны: татарскія, беларуска-ліцвінскі і габрэйскія;

Рэч Паспалітая:
Фрагменты літоўскай Атлантыды: архіў унікальных замалёвак, зробленых рукой гетмана Януша Радзівіла;

Полацкае княства:
Усяслаў Чарадзей, які выстаяў;

Малая радзіма:
З-пад Шчорсаў — у Сібір: як беларусы з Наваградчыны будавалі сваё жыццё за тысячы кіламетраў ад родных мясцін.

Сярод аўтараў нумара — Андрэй Скурко, Алег Дзярновіч, Юрый Тамковіч, Маргарыта і Валерыя Храмчанкі, Сяргей Грунтоў, Надзея Вусава, Андрэй Акушка, Ягор Хаванскі, Алесь Белы, Мікола Волкаў, Кірыл Карлюк, Генадзь Семянчук, Галіна Кавальчук.

  • Фармат выдання
    205Х290
  • Колькасць старонак
    97
  • Год выдання
    2021
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Суродзічы
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    240
5.90 Руб
Ацаніце сайт, калі ласка!