Наша гісторыя. 2018. N 5. Дурная доля кіраўнікоў БССР

Пра кнігу: Новы нумар ілюстраванага часопіса прысвечаны 100-годдзю БССР.

Дурная доля кіраўнікоў БССР: 10 з 20 кіраўнікоў былі расстраляныя або скончылі самагубствам, яшчэ двое загінулі ў аварыях.

Ад Аляксандры Чарвяковай да Паліны Машэравай: жонкі і дзеці кіраўнікоў БССР, хто яны, што з імі стала.

Легенда пра святога Пятра Міронавіча. Успаміны пра кіраўніка БССР сабраў Андрэй Скурко.

У нумары пішацца і пра многае іншае:

Іван Хруцкі: драма за салодкімі нацюрмортамі. Як імперыя ламала аднаго з самых пазнавальных беларускіх мастакоў, расказвае доктар гісторыі Алесь Белы

Ці існавала завяшчанне Сталіна?

Праклён Ягелона: ад чаго памерлі маладыя даследчыкі, што адкрылі пахаванне Казіміра IV?

Каштэлі, ранэты, пепінкі… Усё пра старыя беларускія сарты яблык і дзе купіць іх саджанцы

А таксама Беларускі каляндар на 2019 год ды многае іншае.

Змест:

ТЭМА
Дурная доля кіраўнікоў БССР

БІЯГРАФІЯ
Легенда пра святога Пятра Міронавіча. Успаміны пра кіраўніка БССР сабраў Андрэй Скурко
10 з 20 кіраўнікоў БССР былі расстраляныя або скончылі самагубствам, яшчэ двое загінулі ў аварыях. Піша кандыдат гістарычных навук Аляксандр Пашкевіч
Ад Аляксандры Чарвяковай да Паліны Машэравай. Пра сем’і кіраўнікоў БССР расказвае Антон Рудак

BELLE EPOQUE
Перад канцом эпохі: як Мінск сустракаў 1914 год. Піша архівіст Дзмітрый Кішкілевіч

БІЯГРАФІЯ
Іван Хруцкі: драма з салодкімі нацюрмортамі. Як імперыя ламала аднаго з самых пазнавальных беларускіх мастакоў, расказвае доктар гісторыі Алесь Белы

УЧЫНКІ
Справа Разанава: як у 1968-м трое мінскіх студэнтаў кінулі выклік сістэме. Расказвае Анатоль Івашчанка

СССР
Ці існавала завяшчанне Сталіна? Піша Гісторык Васіль Герасімчык

БЕСТСЕЛЕРЫ
Што было б, каб Пілсудскі аднавіў Рэч Паспалітую?

КАЛЯНДАР
Беларускі каляндар на 2019 год

ТАЯМНІЦЫ
Праклён Агелона: ад чаго памерлі маладыя даследчыкі, што адкрылі пахаванне Казіміра IV?

НАШЫ ДАЛЁКІЯ
Нашчадкі чараўніка: мы знайшлі вёску каля Нарачы, дзе ў XVII стагоддзі адбыўся адзін з апошніх вядзьмарскіх працэсаў, і нават аднафамільцаў абвінавачанага

ГАСПАДАРКА
Каштэлі, ранэты, пепінкі… Усё пра старыя беларускія сарты расказваюць доктар гісторыі Алесь Белы і доктар сельскагаспадарчых навук Зоя Казлоўская
Дзе купіць шарую ранэту
Яблыні перажылі дыназаўраў

НАША СТРАВА
Яблычны сыр, яблычны інжыр, яблычная наліўка. Рэцэпты ад шэф-кухара Алены Мікульчык
Старажытнейшая за ўсе цывілізацыі: гісторыя солі

НАРОДЫ БЕЛАРУСІ
Ясінскія, Луцкевічы, Александровічы і ўсе нашыя татары. Пішуць доктар палітычных навук Сяргей Богдан і кандыдатка гістарычных навук Анжаліка Пабеданосцава Кая

ТУРЫСТЫЧНЫЯ КІРУНКІ
Львоў: магіла віцебскага паўстанца, тур па кавярнях, кішэня Мазоха. Расказвае беларускі экскурсавод Андрэй Кусій

МЕМУАРЫ
Паўліна Мядзёлка. Сцежкамі жыцця

ПРОСТЫЯ РЭЧЫ
Вокны Адама Мальдзіса, увекавечаныя Караткевічам

ДЗІЦЯЧЫЯ СТАРОНКІ
Як абараніць свой замак ад ворагаў?

КОМІКСЫ
Байструк караля Стэфана
Францыск. У турме

  • Фармат выдання
    205Х290
  • Год выдання
    2018
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Суродзічы
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    240
5.50 Руб
Ацаніце сайт, калі ласка!