Наша гісторыя. 2018. N 4. Як Быкаў стаў Быкавым

Пра кнігу: У № 4 чытайце: Як Быкаў стаў Быкавым; «Судьба человека»: прататып героя Шолахава быў беларусам і прайшоў незвычайны шлях; Нью-Ёркскі гангстар у Нясвіжы: карупцыя, прастытуцыя; Багуслаў Радзівіл, і чым скончыліся яго амурныя прыгоды; Традыцыя беларускай кавы і нашы славутыя каваманы; Чаму аўтакефалію дае канстанцінопальскі патрыярх і што гэта азначае для беларускага праваслаўя; Якія хітрыкі дазволілі прыняць Статут ВКЛ 1588; Беларуская старонка ісламскай рэвалюцыі: як іранскія камуністы зрабілі штаб-кватэрай інтэрнат у мінскім Паўднёвым Захадзе; Коміксы пра Францыска Скарыну і кантрабандыста Сяргея Пясецкага; І яшчэ шмат цікавага. 100 старонак захапляльнага падарожжа ўглыб гісторыі!

Змест:

ТЭМА
Як Быкаў стаў Быкавым

ПОШТА І ВОДГУКІ
Продкамі Шамякіна былі Шамкі, сям’я Кенэдзі і Ежы Папялушка, выбар нацыянальнага сцяга, “На наступны год падпісваемся!”…

НЕЛЬГА ЗАБЫЦЬ
Я з вогненнай вёскі. Мая прабаба і трое яе дзяцей згарэлі жыўцом у часе антыпартызанскай аперацыі “Свята ўраджаю”, расказвае Святлана Курс
Галадамор: як Сталін паставіў сялян на калені. Дакументы той пары немагчыма чытаць без слёз
“Успомні мяне калі-небудзь”: 75 гадоў таму нацысты забілі апошніх вязняў Мінскага гета. Піша доктар гісторыі Андрэй Замойскі

ЦАРКВА
Па ўсіх канонах: чаму аўтакефалію дае канстанцінопальскі патрыярх. Што гэта азначае для беларускага праваслаўя, тлумачыць гісторык Анатоль Сідарэвіч

БІЯГРАФІЯ
Судьба человека: незвычайная доля беларуса, прататыпа рамана Шолахава. Рыгор Дольнікаў павінен быў атрымаць Героя Савецкага Саюза ў 1945-м, але здабыў званне толькі праз 33 гады за перамогу над Самалі

КРЫМІНАЛ
Амерыканскі гангстар у Нясвіжы. Карупцыя, падробка дакументаў і прастытуцыя: пра яўрэйскую мафію 1920-х распавядае гісторык Уладзімір Караленак

ПРА-СВЕТ
Як іранскія камуністы чакалі ў Мінску свайго часу. Пра беларускую старонку Ісламскай рэвалюцыі пішуць доктар паліталогіі Сяргей Богдан і кандыдат гістарычных навук Анжаліка Пабеданосцава Кая

ВАЙСКОВАЯ ГІСТОРЫЯ
Платон Лячыцкі: як стаць генералам, калі ты сын вясковага бацюшкі. Піша гісторык Віталь Чырвінскі

БІЯГРАФІЯ
Як каханка Маякоўскага стала першай лэдзі БССР. Гісторыя мінскай гімназісткі Зосі Шамардзіной
Нечаканае супадзенне: Соф'я Шамардзіна судзіла групу польскіх разведчыкаў на чале з будучым пісьменнікам Сяргеем Пясецкім

РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ
Рука і сэрца Багуслава Радзівіла. Ён меў адносіны з арыстакраткамі ва ўсёй Еўропе, але жонку знайшоў на радзіме. Піша Кірыл Карпюк
Прагуляпі дзяржаву: як Рыбанька траціў на феерверкі больш пораху, чым на ваенныя практыкаванні. Піша кандыдат гістарычных навук Мікола Волкаў

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ
Авантура, якая захавала самастойнасць Вялікага Княства. Як рабілася realpolitic на нашых землях, піша кандыдат гістарычных навук Уладзімір Падалінскі

НАША СТРАВА
Беларуская кава. Хто адкрыў першую кавярню ў Беларусі і як віленскім студэнтам забаранялі піць каву (а тыя ўсё адно пілі), піша доктар гісторыі Алесь Белы

ДЗІЦЯЧАЯ СТАРОНКА
Героі беларускай гісторыі расказваюць пра сябе: Вітаўт

ТУРЫСТЫЧНЫЯ КІРУНКІ
Валынь: зусім іншы край на мяжы з Беларуссю

КОМІКСЫ
Алмазы Сяргея Пясецкага
Францыск. Маргарыта

  • Фармат выдання
    205Х290
  • Год выдання
    2018
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Суродзічы
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    240
5.50 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць
Ацаніце сайт, калі ласка!