Наша гісторыя. 2018. N 3. Жыццё і смерць на мяжы з рэйхам

Пра кнігу: У гэтым нумару гістарычнага часопісу: як жыла эліта БССР; сляды магілёўскага паўстання 1661 года; як перапляталіся лёсы партызан, нямецкіх салдат і калабарантаў, рэйкавая вайна: якое гэта было пекла для беларускіх чыгуначнікаў; страшныя і вясёлыя гісторыі рыэлтараў з 1990-х; 2 гістарычных коміксы і яшчэ шмат цікавага.

Аўтары нумару: Іван Шамякін, Антон Рудак, Руслан Кулевіч, Віталь Чырвінскі, Віктар Місіюк, Алесь Белы, Павел Церашковіч, Аляксей Бацюкоў, Максім Маханькоў, Зміцер Панкавец, Анжаліка Пабеданосцава Кая, Павел Булаты, Юлія Латушкова, Уладзіслаў Швядовіч, Паўліна Скурко, Таццяна Яндальцава, Андрэй Скурко, Андрэй Вашкевіч, Алесь Кіркевіч.

Змест:

ТЭМА
Іван Шамякін: Як жыла эліта БССР

ПОШТА І ВОДГУКІ
Дзякуй за цуд, стараверы, «Гэта ж мая цётка Маня!», Шароеўка Чэрыкаўскага раёна, як хавалі гармату ў Пярковічах...

ВАЙНА
Жыццё і смерць на мяжы з Рэйхам. Як нечакана перапляталіся лёсы беларускіх партызан, нямецкіх салдат і калабарантаў, піша Антон Рудак
«Чакайце, я вярнуся па вас...» Пінхас Малевіч — футбаліст яўрэйскай каманды «Макабі» з Гродна — сам уратаваўся ад немцаў, а сям’я яго засталася тут і загінула. Расказвае Руслан Кулевіч
«Ніхто не хацеў ехаць на Баранавічы». Рэйкавая вайна: якое гэта было пекла для беларускіх чыгуначнікаў

ВАЙСКОВАЯ ГІСТОРЫЯ
Базыль Маргелаў і Янка Якубоўскі: хто і што пісаў у беларускамоўную «Чырвонаармейскую праўду». Піша гісторык Віталь Чырвінскі

НАРОДЫ БЕЛАРУСІ
Галендры. Яны жылі пад Брэстам і ад іх засталіся толькі кветкі і камяні. Піша Віктар Місіюк

ВОСЬ СІМВАЛ ТВОЙ...
Баявыя журавы старажытных літвінаў. Сур’ёзна! Расказвае доктар гісторыі Алесь Белы

АДКУЛЬ НАШ РОД
Падляшане, якія абудзілі беларусаў. Пра Міхала Баброўскага і Ігната Даніловіча піша кандыдат сацыялагічных навук Павел Церашковіч

МАЛАЯ РАДЗІМА
На магіле маскоўскіх стральцоў. Аляксей Бацюкоў піша пра магілёўскае паўстанне 1661 года

БЕСТСЕЛЕР
Чаму адны краіны багатыя, а другія — бедныя. У 1977 годзе славуты англійскі эканаміст Самуэльсан даводзіў, што савецкая эканоміка найлепшая…

ПРА-СВЕТ
Чаму Азербайджан не Арменія. Чаму ў Азербайджане — дынастыя, а ў Арменіі і Грузіі — дэмакратыі? Гістарычныя прычыны аналізуе кандыдат гістарычных навук Анжаліка Пабеданосцава Кая

ТУРЫСТЫЧНЫЯ КІРУНКІ
Македонія: малая краіна з вялікімі пантамі

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ
Імперскія тытулы для літвінскіх магнатаў. Піша гісторык Павел Булаты

ФІНАНСЫ
Шэсць валют на адзін горад. Як жыў Мінск пад нямецкай акупацыяй у 1918 годзе, расказвае кандыдат гістарычных навук Юлія Латушкова

ДОЛЯ
Як беларус пад Смалявічамі 11 гадоў трымаў у рабстве француза. Быў скандал, але сельсавет стаў на бок беларуса

ПРОСТЫЯ РЭЧЫ
Вагі з дзедавай крамы: бязмен часоў Скарыны

МОДА
Колер сцягна напалоханай німфы: замнога любоўных радасцей

КУХОННЫЯ ГІСТОРЫІ
Піражкі рыэлтара. «Вы будзеце першая, у каго я выстралю»

МЕМУАРЫ
Хронікі сям’і Храптовічаў-Буценевых. Паляванне ў Шчорсах

ЦТ
Праверце, як бы вы здалі ЦТ па сусветнай гісторыі. Набераце 100 балаў?

ДЗІЦЯЧАЯ СТАРОНКА
Героі беларускай гісторыі расказваюць пра сябе: Бона Сфорца д’Арагона

КОМІКС
Францыск. Ліхія 1490-я
Трафеі з-пад Кірхгольма

  • Фармат выдання
    205Х290
  • Год выдання
    2018
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Суродзічы
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    240
5.50 Руб
Ацаніце сайт, калі ласка!