Нараджэнне беларускай Гародні

Пра кнігу: “Нараджэнне беларускай Гародні” – так правакацыйна называецца новая кніга вядомага гарадзенскага гісторыка Андрэя Чарнякевіча.
Гаворка ў ёй ідзе пра паўстанне цэльнай беларускай свядомасці на пачатку 20 стагоддзя і, як наступства, пераход да мэтанакіраванай барацьбы за нацыянальнае існаванне. Гэтая з’ява – нараджэнне новай нацыянальнай свядомасці – найбольш моцна цікавіць аўтара. Новая кніга трапна акрэслівае і паказвае тыя супярэчлівыя варункі эпохі, у якіх павінны былі прабіваць сабе дарогу першыя носьбіты беларускай самасвядомасці, якія звычайна паходзілі з хутароў і вёсак. Андрэй Чарнякевіч нібы разрэзвае рэальнасць стогадовай даўніны і спрабуе знутры зразумець характар і сутнасць развіцця беларускае справы… Тут выдатна адлюстроўваецца атмасфера часу, у якой існавалі беларускія дзеячы – моцны ціск знешніх сілаў у выглядзе бальшавікоў і палякаў, тонкая гульня дзеля ўмацавання пазіцый з літоўцамі і ўкраінцамі. Паднята і такая тэма, як жорсткая канкурэнцыя за розумы ў варунках шалёнага ціску з боку прарасійскіх і прапольскіх колаў у грамадстве. Гэтая атмасферычнасць узбагачаецца тым, што да Андрэя Чарнякевіча, па вялікім рахунку, не рабілася спроба ўскрыць паўсядзённае жыццё гарадзенскіх беларусаў, паглядзець на тыя клопаты, якія суправаджалі іх у штодзённасці – ад бытавых бязладзіц і элементарнага безграшоўя да кпінаў суседзяў і абвінавачванняў у дзяржаўнай здрадзе…
Карціна, якая паўстае ў даследаванні Андрэя Чарнякевіча, даволі супярэчлівая і нязвыклая. Аўтар адмовіўся ад пафаснай рыторыкі, паказваючы вельмі жорсткую рэчаіснасць, у якой дзейнічалі беларускія актывісты ў Гародні. Тут былі як светлыя, так і цёмныя бакі існавання. Аднак толькі так, праз паказ голай праўды, можна спасцігнуць сутнасць эпохі.

  • Аўтар
    Андрэй Чарнякевіч
  • Фармат выдання
    145Х200
  • Колькасць старонак
    172
  • Год выдання
    2015
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Выдавец ІП А. М. Янушкевіч
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    220
/public/images/books/lTMGkB86LSdA2V0jzDXY.jpg
15.50 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!