Нацыянальнасць-Беларус

Пра кнігу: У кнізе беларускага гісторыка зь Беластоку сабраныя пад адной вокладкай асноўныя напісаныя ім творы, датычныя розных пытаньняў беларускай гісторыі ад сівой старажытнасьці і амаль да нашых дзён. Як адзначае сам аўтар у прадмове, яму здаўна не давала спакою пытаньне “Адкуль пайшла беларуская зямля?”, і ў большасьці тэкстаў з гэтага выданьня ён імкнецца даць на яго адказ. Большую частку аб’ёму кнігі займае фундамэнтальная праца “Ад белых русінаў да беларусаў: ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі”, якая была габілітацыйнай працай аўтара, выйшла друкам па-польску ў 2007 годзе і ўпершыню перадрукоўваецца па-беларуску ў гэтым выданьні. Рэшту кнігі склалі разнастайныя паводле аб’ёму і жанру артыкулы, прысьвечаныя нарманскаму фактару ў старажытнай гісторыі Беларусі, асобным аспэктам беларускай гісторыі падчас яе знаходжаньня ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, зараджэньню ўсьвядомленай беларускай ідэі ў ХІХ ст., некаторым праблемам яе далейшага разьвіцьця і г. д.

  • Аўтар
    Алег Латышонак
  • Фармат выдання
    165Х240
  • Колькасць старонак
    720
  • Год выдання
    2017
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Інбелкульт
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    700
/public/images/books/L9is7jJpHD8X4BUfG1vY.jpg
15.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!