Мястэчкi i вёскi Беларусi. Падарожжа з Жыгамонтам
Пра кнігу: Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” выпусціла кнігу “Мястэчкi i вёскi Беларусi. Падарожжа з Жыгамонтам”, прысвечаную населеным пунктам, якія пакінулі свой след у беларускай гісторыі і да нашых часоў захавалі цікавыя сведчанні мінуўшчыны — помнікі, збудаванні, паданні. «У камянёў доўгая памяць», – сведчыць даўнейшая прымаўка. Кіруючыся гэтым дэвізам, Юрый Жыгамонт, аўтар і вядучы папулярнай тэлевізійнай перадачы «Падарожжы дылетанта», выпраўляецца ў нічым не выбітныя, на першы погляд, беларускія вёсачкі і ў кожнай знаходзіць багатую на падзеі гісторыю і адметны след людзей, якія ўладкоўвалі і абаранялі гэтую зямлю, будавалі і разбуралі мясцовыя замкі і храмы, кахалі і ненавідзелі, марылі і стваралі. У нататніку «дылетанта» знайшлося месца і для адметных казак і паданняў, звязаных з паходжаннем пэўных вёсак і мястэчак у Аршанскім, Барысаўскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Лідскім, Ляхавіцкім, Пастаўскім, Івацэвіцкім, Карэліцкім, Мёрскім і многіх іншых раёнах, куды сапраўды цікаўны падарожнік цяпер абавязкова пажадае завітаць. Сярод такіх вёсак і мястэчак Бяльмонты, Барань, Бусяж, Варонча, Вішнявец, Гайцюнішкі, Гудагай, Друя, Дрысвяты, Жырмуны, Ідолта, Лынтупы, Мсцібава, Шарашова і іншыя. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.
Кніга надрукаваная на крэйдавай паперы.
-
Аўтар
Юры Жыгімонт -
Фармат выдання
210Х290 -
Колькасць старонак
208 -
Год выдання
2021 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
300
