Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае

Пра кнігу: Кніга ў пэўным сэнсе з’яўляецца працягам папулярнага ілюстраванага выдання “Краіна Беларусь”. Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, яна прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны — часам Вялікага Княства Літоўскага. У гэтай магутнай еўрапейскай дзяржаве, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі адыгрывалі вызначальную ролю, а беларуская мова была дзяржаўнай. Сваёй гістарычнай радзімаю Вялікае Княства Літоўскае лічаць і летувісы, і ўкраінцы, якія доўгі час жылі з беларусамі ў агульнай краіне, а таксама беларускія татары і габраі-літвакі.
Аднак гэтая кніга мае на мэце расказаць найперш пра дзяржаватворчую ролю нашых продкаў. Вас чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі: палітыкамі, военачальнікамі, асветнікамі. Вы даведаецеся пра жыццё і побыт, ваенныя перамогі і культурныя дасягненні прадзедаў.
На аснове гістарычных фактаў кніга даводзіць, што Вялікае Княства Літоўскае — наша дзяржава, а найменні “Літва” і “ліцьвіны” на працягу некалькіх стагоддзяў былі назовам Беларусі і беларусаў.
У кнізе змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры, унікальныя фотаздымкі і рэканструкцыі. Шмат якія ілюстрацыі беларускаму чытачу дагэтуль былі невядомыя.
Гісторыя нашай краіны разглядаецца як частка агульнаеўрапейскага руху цывілізацыі.

ЗМЕСТ:

Славяне і балты
Старажытныя беларускія княствы
Пагроза з захаду і ўсходу
Новагародак і Літва
Новая беларуская дзяржава. Міндаў
Аб’яднанне нашых земляў
Вялікі князь Гедымін
Паходы вялікага князя Альгерда
Князь Ягайла. Крэўская вунія
Краіна ад мора да мора. Вітаўт Вялікі
Разгром тэўтонцаў пад Грунвальдам
Уладаранне Казіміра Ягайлавіча
Царква і талеранцыя
Культурныя здабыткі
Тэрыторыя Вялікага Княства
Гаспадар. Рада. Сойм
Герб. Сцяг. Гімн
Дзяржаўная мова
Сялянства
Магнаты і шляхта
Магдэбургскае права
Купцы і рамеснікі
Вільня — сталіца нашай дзяржавы
Беларускае рыцарства
Абарона ад Масковіі і татараў
Аршанская бітва
Беларускі народ. Мы — ліцьвіны
Літва-Беларусь — усходні рубеж Рэнесансу
Адукацыя. Беларускія студэнты ў Еўропе
Віленская акадэмія
Літаратура эпохі Рэнесансу
Архітэктура і мастацтва
Беларуская Біблія. Францішак Скарына
Кнігадрук
Інфлянцкая вайна. Сцяпан Батура
Рэч Паспалітая Абодвух народаў
Статуты Вялікага Княства
Канцлер Леў Сапега
Рэфармацыйны рух
Берасцейская вунія. Яднанне цэркваў
Уладаранне Жыгімонта Вазы
Вайна з Швецыяй
Войны з Расеяй у першай палове XVII стагоддзя
Крывавы патоп
Вялікі князь і кароль Ян Сабескі
Культурны ўплыў на Расею
Паўночная вайна. Хаўруснікі ці захопнікі?
Заняпад Вялікага Княства
Першы падзел Рэчы Паспалітай
Рэформы. Канстытуцыя 1791 года
Адукацыя і навука ў другой палове XVII — XVIII стагоддзі
Культура Вялікага Княства ў эпоху Асветніцтва
Другі падзел дзяржавы
Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Трэці падзел
Пад расейскай уладай
Вайна 1812 года. Спроба аднавіць дзяржаву
Вызвольная барацьба
Каланіяльны ўціск. Русіфікацыя
Паўстанне Кастуся Каліноўскага
Нацыянальнае адраджэнне
Летувіскі нацыянальны рух
Канфедэрацыя Вялікага Княства Літоўскага
Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі і Летувы
БССР і ЛітБел
Дачыненні паміж БНР і Летувой
Сярэдняя Літва
Сталіца Заходняй Беларусі
Страта Вільні і Віленскага краю
Віленшчына ў 1939—1944 гадах і паваенным часе
Беларусы ў сучаснай Летуве

  • Аўтар
    Арлоў Уладзімір,Герасімовіч Зміцер
  • Фармат выдання
    220Х290
  • Колькасць старонак
    400
  • Год выдання
    2012
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Kallingram
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    1975
/public/images/books/6MWidKmFgX1eyvYtPfNo.png
49.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі аўтара

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!