Комплексны трэнажор па беларускай мове. 3 клас
Пра кнігу: Комплексны трэнажор прызначаны для развіцця арфаграфічнай зоркасці, замацавання ведаў і ўдасканалення практычных уменняў па беларускай мове.
Дапаможнік уключае практыкаванні па ўсіх тэмах, якія вывучаюцца ў 3-м класе. Заданні згрупіраваны па прынцыпе ад простага да складанага, што дапаможа не толькі замацаваць навыкі, атрыманыя на ўроках беларускай мовы, але і развіць іх. Правілы, размешчаныя ў пачатку кожнай тэмы, дазволяць паўтарыць пройдзены матэрыял і стануць апорай для пошуку правільнага адказу.
Побач з заданнем намалявана птушка. Калі практыкаванне выканана правільна, дзіця зафарбоўвае птушку зялёным колерам. Калі дапушчаны 1–2 памылкі – жоўтым колерам. Калі памылак 3 і больш – чырвоным. Такі прыём дапаможа развіць у вучняў навыкі самаправеркі, самакантролю і самаацэнкі.
Дапаможнік адрасаваны 3-класнікам, іх бацькам, а таксама настаўнікам пачатковых класаў.
Увага! Дзейнічаюць зніжкі. Пры заказе на суму 150 рублёў - 5 %, на суму 250 рублёў - 10 %.
-
Аўтар
склад. І. А. Стральчук -
Фармат выдання
170Х240 -
Колькасць старонак
72 -
Год выдання
2019 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Пачатковая школа -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
100
