Карты для гульні 100 гадоў БНР

Пра кнігу: Карты выдадзеныя з нагоды 100-годдзя незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 г. у Менску Трэцяй Устаўнай граматай Рады БНР. У гэты дзень беларусы аднавілі сваю шматвекавую традыцыю дзяржаўнасці, запачаткаваную Полацкім княствам і працягнутую Вялікім Княствам Літоўскім.
Народны Сакратарыят (урад) БНР зацвердзіў дзяржаўнымі сімваламі герб "Пагоню" і бел-чырвона-белы сцяг. Беларускую народную рэспубліку прызналі Украіна і Летува, беларускія прадстаўніцтвы дзейнічалі ў Нямеччыне, Францыі, Польшчы, Чэхаславакіі, Латвіі, Эстоніі, Турцыі.

Аўтары ідэі П. Бераговіч і Д. Карабач
Дызайн, малюнкі - кампанія PRAS.by
Аўтар тэксту У. Арлоў
Навуковы кансультант кандыдат гістарычных навук У. Ляхоўскі
Пераклад: на ангельскую - В. Калацкай, на расейскую - П. Бераговіча

Карты надрукаваныя на адмысловым картачным кардоне Burgo (Італія) з нутраным карбонавым слоем і пакрыццём Duplex Linen, якое стварае эфект паветранай падушкі. Гэтыя карты маюць самую высокую катэгорыю сярод кардонных картаў ва ўсім свеце.

  • Фармат выдання
    65Х90
  • Колькасць старонак
    72
  • Год выдання
    2018
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Тэхналогія
  • Вага г.
    140
38.00 Руб
Ацаніце сайт, калі ласка!