Каларадская пушча
Пра кнігу: Мінула трыццаць гадоў пасля глабальнай катастрофы. Сусветны акіян узняўся на 199 метраў. Менскае ўзвышша ператварылася ў архіпелаг. Менск падзяліўся калючым дротам і візавым рэжымам на ўласна Менск і на Горад-Герой. Пасля катастрофы частка менчукоў перабралася на самыя аддаленыя выспы, дзе ўтварыла горад Добрае Месца. Нечаканая небяспека вымусіла дабрамесцаў выправіць у Горад-Герой свайго выведніка на мянушку Дзікун.
У хітразаплеценым сюжэце ўяўнай будучыні чытач можа ўбачыць сучасны Менск і нават болей — сваю сучасную краіну, на якім бы кантыненце яна ні была.
Сатыра, постапакаліпсіс, фэнтэзі — тры словы, якія характарызуюць раман «Каларадская пушча».
-
Аўтар
Севярын Квяткоўскі -
Фармат выдання
125Х185 -
Колькасць старонак
332 -
Год выдання
2019 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Логвінаў -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
450

25.00 Руб