І першым паказаўся Каліноўскі
Пра кнігу: Кніга выходзіць да 22.11.2019 - дня перапаховін парэшткаў 20 ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага Паўстання, адшуканых у 2017-2018 гг. на гары Гедзіміна ў Вільні. Захоўваючы аўтарскае права летувіскіх калег да першадруку невядомых археалагічных матэрыялаў, абліччаў інсургентаў, адкапаных на гары Гедзіміна, публікацыя іх у беларускіх і іншых выданнях - справа бліжэйшай будучыні.
Выданьне знаёміць з публіцыстычнай спадчынай Кастуся Каліноўскага, якая засталася пасьля ахвярнай сьмерці 10/22 Сакавіка 1864 года праз павешаньне расейскімі карнікамі легендарнага кіраўніка антыкаланіяльнага Паўстання. Нагадаем, што ў наступным, ХХ стагодзьдзі ў той самы дзень, 22 сакавіка 1943 года (праўда, ужо іншымі карнікамі) будзе вымардаваная нашая Хатынь. Узіраючыся ў гэтыя (толькі дзьве!) астральныя зоркі над сьмяротным небасхілам Беларусі-Літвы, кожны з тых далёкіх сучасьнікаў, нашых змагарных продкаў, на момант адчуваў немінучую смерць уласнай нацыі.
Спадчына К. Каліноўскага традыцыйна складаецца з "лісткоў" "Мужыцкай праўды" (N 1-7; таксама друкуецца новы варыянт N 6, адрозны ад хрэстаматыйна вядомага) і трох "Лістоў з-пад шыбеніцы". Апошнія падаюцца ў даўнім перакладзе (1980 г.) на ангельскую мову (Янкі Запрудніка, Томаса Бэрда), а таксама на летувіскай (Яніны Мажэйкайтэ-Кісялёвай), нямецкай (Монікі Банькоўскай-Цуліг), польскай (Чэслава Сэнюха, Яна Гушчы), украінскай (Ігара Біліньскага, Олександра Ірваньця, Наталкі Пазняк) і ўпершыню на гішпанскай (пераклад Анхелы Эспінозы Руіс) мовах.
Асобна друкуецца і нядаўна выяўлены аўтограф "Мужыцкай праўды" (падрыхтаваны мовазнаўцам В. Вячоркам).
Выданне прысьвечана "Памяці доктара філалогіі Генадзя Кісялёва".
-
Аўтар
Язэп Янушкевіч -
Фармат выдання
170Х240 -
Колькасць старонак
108 -
Год выдання
2019 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Вага г.
200
