Гародня Х - ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам
Пра кнігу: «Гародня Х — ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам» — чарговае выданне кніжнай серыі «Гарадзенская бібліятэка».
З усіх старажытных беларускіх гарадоў сёння найбольш актыўна даследуецца Гародня. Кніга «Гародня Х — ХХ стст. Каралеўскі горад з правінцыйным лёсам» яшчэ адзін таму прыклад. 11 гісторыкаў з Беларусі і Польшчы ажыццявілі першае ў гісторыі сумеснае беларуска-польскае даследаванне мінуўшчыны горада на сумежжы цывілізацый. Аўтары паставілі перад сабой мэту не толькі паказаць уласнае разуменне падзеяў, але і ўзаемна ўшанаваць польскі і беларускі ўнёсак у развіццё Гародні. Адначасова належная ўвага ў кнізе нададзена гарадзенскай габрэйскай суполцы, якая была значным дэмаграфічна-эканамічным чыннікам Гародні ад сярэднявечча да ХХ ст.
Кніга складаецца з арыгінальных тэкстаў, створаных адмыслова для гэтай кнігі і ўкладзеных у чатыры раздзелы: «Х — XV стст. Горад рыцараў, дойлідаў і гандляроў»; «XV — XVIIIстст. Каралеўскі горад пад Магдэбургскім правам»; «Канец XVIII — пачатак ХХ ст. Горад супраць Імперыі»; «ХХ стагоддзе. Змаганне за горад».
-
Фармат выдання
180Х216 -
Колькасць старонак
513 -
Год выдання
2014 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Гарадзенская бібліятэка -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
780
