Дзяржава волатаў. Альгерд і Кейстут - гаспадары Вялікага Княства Літоўскага (1345 - 1377 г.). Realm of Giants. Aĺhierd and Kiejstut - the Rulers of the Grand Duchy of Lithuania (1345–1377) : нарыс

Пра кнігу: Гісторыкі часам гавораць, што гісторыю твораць народы. Можна з гэтай тэзай згаджацца ці яе аспрэчваць, але несумненна адно: непасрэдныя рашэнні (у тым ліку і лёсаносныя для народаў) прымаюцца канкрэтнымі асобамі. Індывідуальнасць гэтых асобаў накладвае свой непаўторны адбітак на хаду гістарычнага працэсу, надае яму менавіта тую, якая ёсць, а не іншую форму рэалізацыі. Асоба ў гісторыі — гэта заўсёды цікава. Мне здаецца, што малавядомая беларусам гісторыя дзяржавы, якая стала калыскай для сучаснага беларускага народа, можа стаць да нас бліжэй, калі звязаць яе з жыццём і лёсам ейных гаспадароў — вялікіх князёў літоўскіх. Гаспадар — так у нас даўней тытулавалі кіраўніка дзяржавы. Адсюль пайшло слова спадар — ветлівая форма звароту ў сучаснай беларускай мове, гэтаксама як у іншых народаў ад тытулаў каралёў паходзяць звароты: пан — у палякаў і чэхаў, сіньёр — у італьянцаў ды іспанцаў, месье — у французаў і г.д.

У нарысе “Дзяржава волатаў. Альгерд і Кейстут – гаспадары Вялікага Княства Літоўскага (1345 – 1377) з серыі «Жыццяпісы вялікіх князёў літоўскіх» апавядаецца пра больш чым трыццацігадовае супольнае кіраванне ў Літве Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў. Аўтар — прафесійны гісторык, доктар гістарычных навук. Гісторыя вялікага сяброўства і братэрскай вернасці ў літаратурнай апрацоўцы, але на падставе гістарычных крыніцаў.
Кніга выдадзена адначасова на беларускай і ангельскай мовах.

Пераклад з беларускай мовы на англійскую Антона Станкевіча
Translated from Belarusian to English by Anton Stankevič

Пад агульнай рэдакцыяй Міхася Скоблы
Under the General Editorship of Mihaś Skobla

Мастак Ігар Гардзіёнак
Artwork by Ihar Hardzijonak

Кніга выйшла дбаннем і накладам спадара Анатоля Луневіча
The book was thanks to the efforts of Anatoĺ Lunevič

Аўтар выказвае шчырую падзяку сп. Анатолю Луневічу,
без якога гэтая праца не дайшла б да чытача.
The author commends Mr. Anatoĺ Lunevič,
without whom this work would not have reached its readers.

Змест:
Уступ
Вялікіх людзей відно здалёк
З гнязда Гедыміна
Выхаванне будучых манархаў
Вера як справа прыватная і дзяржаўная
Навакольны свет, неспакойны і страшнаваты
Еўропа ў шоку. «Чорная смерць»
Жыццё працягваецца
Скон Галіцка-Валынскага княства
Навука дзяржаўнага кіравання
Мядзведжая дапамога Пскову
Пераняць стырно са слабых рук
Першыя трыумфы дуумвіраў (1345–1348 г.)
Жалезным кулаком пад дых. Бітва ля ракі Стрэве, 1348 г.
Вяртанне стратаў
Па запавету Гедыміна — абарона на захадзе, наступ на ўсходзе
Прарыў татарска-маскоўскай заслоны (1356–1362 г.)
Літва — рэгіянальная імперыя
Падагульненне

Contents
Introduction
Great People can be seen From Afar
Hiedymin’s Kin
The Upbringing of the Future Monarchs
Faith as a Matter of Political and Personal Life
The Surrounding World, Tumultous and Scary
Europe in Shock. The Black Death
Life Still Thrives
The Downfall of the Principality of Galicia and Volhynia
The Art of Statecraft
A Disservice to Pskov
Seizing the Helm off the Weak Hands
The Duumvirs’ Early Triumphs (1345–1348)
Iron Fist to the Gut. 1348. The Battle of River Strėva
Losses Regained
By Hiedymin’s Testament: “Defence in the West, Offence in the East”
The Muscovian-Tatar Defence Is Breached (1356–1362)
Lithuania, a Regional Empire
Conclusion

  • Аўтар
    Алесь Краўцэвіч
  • Фармат выдання
    110Х165
  • Колькасць старонак
    146
  • Год выдання
    2020
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Медыял
  • Вага г.
    600
25.00 Руб
Ацаніце сайт, калі ласка!