Дзеці Францыі

Пра кнігу: У кнізе сабраныя гісторыі 14 сем’яў беларускіх і французскіх грамадзян — “дзяцей Францыі”. Іх бацькі ў міжваенны перыяд выехалі ў Францыю з тэрыторыі сучаснай Беларусі, а на заклік сталінскіх уладаў прынялі рашэнне прыехаць на радзіму. У СССР іх чакалі рэпрэсіі, голад, забарона на вяртанне ў Францыю. Толькі ў ХХІ стагоддзі некаторыя з іх змаглі наведаць радзіму, а асобныя вярнулі сабе французскія пашпарты і перасяліліся ў Францыю.

У кнізе таксама сабраная інфармацыя пра беларускую дыяспару ў Францыі ў 30–50-х гадах ХХ стагоддзя, беларускія арганізацыі, прафсаюз і газеты, звесткі аб удзеле беларусаў у французскім Супраціве, а таксама пра тое, як і чаму сталінскі СССР арганізоўваў “рэпатрыяцыю” з Францыі.

Прадмовы Нікаля Вэрта, Андрэя Катлярчука.

  • Аўтар
    Каліноўскі Валер
  • Фармат выдання
    145Х200
  • Колькасць старонак
    320
  • Год выдання
    2019
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Кнігазбор
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    600
/public/images/books/RM1U6z2lXPBpw9JuIFNO.png
15.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!