Добрая фатаграфія

Пра кнігу: "Добрая фатаграфія" - гэта кніга-альбом, якая складаецца з фатаграфіяў і артыкулаў-эсе пра фатаграфію, дзе галоўным з'яўляецца апавяданьне пра эстэтычную адметнасьць фатаграфічнага мастацтва і, адпаведна, разгляд і аналіз выбраных фатаграфіяў ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да 2012 года. Абазначаючы тэму "Добрая фатаграфія", ня ставілася задача паказаць узровень майстэрства таго ці іншага фатографа, ці пазнаёміць з шэдэўрамі прафесійнай фатаграфіі. У аснову адбору пакладзена адлюстраваньне часу, эмацыйнае ўражаньне вобразу, перажываньне чалавечага духу, адбіткі беларускай культуры, хараство Зямлі і людзей, трагічны і вечны аспекты чалавечага існаваньня. Вобразнае ўражаньне і імгненьне часу ёсць асноўным крытэрам адбору. Таму там, дзе гэтае адчуваньне ёсць, патрабаваньні да тэхнікі абробкі фатаграфіі былі не галоўнымі, калі ў фатаграфіі выяўлены ўнікальнасць, хараство і перажываньне духа. Прыярытэт аддаецца культурнай каштоўнасці, уражаньню і вобразу. Кніга разьлічана на шырокія пласты грамадства. на ўсіх тых, хто цікавіцца мастацтвам, эстэтыкай і цэніць фатаграфію.

У наяўнасці 1 асобнік

  • Аўтар
    Зянон Пазняк
  • Фармат выдання
    195Х280
  • Колькасць старонак
    239
  • Год выдання
    2012
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Гарадзенская бібліятэка
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    900
25.00 Руб
Ацаніце сайт, калі ласка!