Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789-1792)

Пра кнігу: Кніга прысвечана разгляду дзейнасці цывільна-вайсковых парадкавых камісій, якія былі заснаваныя ў Рэчы Паспалітай у 1789 г. і паклалі пачатак мясцовай адміністрацыі на літоўскіх і беларускіх землях. Нягледзячы на тое, што камісіі спынілі існаванне ўлетку 1792 г., у час вайны з Расіяй, станоўчыя эфекты іх дзейнасці несумненныя. Праз прызму дзейнасці парадкавых камісій вымалёўваецца ўсебаковая панарама жыцця тагачасных гарадоў: праблемы добраўпарадкавання іх прасторы, стану аховы здароўя і аптэкарскай справы, адукацыі, стаўлення мяшчан да юрыдык ды габрэйскага насельніцтва, адносін гарадоў да старастаў.

Пераклад зроблены паводле: Gordziejew, Jezy. Komisje Porządkowe Cywilno-Wojskowe w Wielkim Księstwie Litewskim w okresie Sejmu Czteroletniego (1789-1792). Kraków, Wydawnictwo Uniwersytetu Jagiellońskiego, 2010.
Змест:

Уступ:
Гістарыяграфічны агляд
Крыніцы
Раздзел 1. Станаўленне і функцыянаваннеорганаў мясцовай улады
Адміністрацыйная думка і пытанне мясцовай адміністрацыі
Распрацоўка канцэпцыі мясцовага кіравання ў перыяд Чатырохгадовага сойма
Стварэнне цывільна-вайсковых камісій.
Сфера іх кампетэнцыі
Мадэль арганізацыі адміністрацыйнага апарату
Справаводства адміністрацыйнай канцылярыі
Парадкавыя камісіі і праблема кадыфікацыі права
Раздзел 2. Насельніцтва. Бяспека і грамадскі парадак
Перапісы насельніцтва і парафіяльныя метрыкі
Сялянскае пытанне. Суплікавы рух. З’ява ўцёкаў
Падтрымка перасяленчага руху
Бяспека і грамадскі парадак
Увядзенне пашпартоў
Судовая юрысдыкцыя цывільна-вайсковых камісій
Раздзел 3. Цывільна-вайсковыя камісіі і гарады
Горад XVIІІ ст.
Супрацоўніцтва гарадоў і парадкавых камісій
Юрыдыкі ў гарадах
Становішча габрэйскага насельніцтва
Старасты і гарады
Гарадская гаспадарка
Добраўпарадкаванне гарадской прасторы
Раздзел 4. Дабрачыннасць, гігіенічна-санітарны стан,адукацыя, аспекты штодзённасці
Упарадкаванне шпітальнай справы
Барацьба з жабрацтвам
Ахова здароўя і аптэкарства
Санітарна-гігіенічны стан гарадоў
Адукацыя
Аспекты штодзённасці
Раздзел 5. «Матэрыя эканамічная»
Сельская гаспадарка, эксплуатацыя лясоў ікарысныя выкапні
Развіццё транспартнай сеткі
Метралагічная ўніфікацыя
Рэгуляванне цэн
Падаткавая сістэма
Грашовае абарачэнне
Эканамічныя крыніцы
Раздзел 6. Войска і парадкавыя камісіі
Рэкруцкі набор
Раскватараванне і тылавое забеспячэнне войска
Забеспячэнне войска правіянтам
Выдаткі на войска
Дэзерцірства
Ахова дзяржаўнай мяжы
Вайна з Расіяй 1792 г.
Заканчэнне
Спіс табліц і ілюстрацый
Бібліяграфія
Імянны паказальнік
Геаграфічны паказальнік

У наяўнасці 1 асобнік

  • Аўтар
    Юры Гардзеяў
  • Фармат выдання
    145Х205
  • Колькасць старонак
    436
  • Год выдання
    2014
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Інбелкульт
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    540
/public/images/books/IeiwYsLqfTh51FptoxZ0.jpg
25.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!