Чужы сярод чужых : Павел Аляксюк і беларускія "паланафілы"
Пра кнігу: У кнізе вядомага даследчыка айчыннай гісторыі XX ст. Андрэя Чарнякевіча ў жанры палітычнай біяграфіі апісваецца жыццё і дзейнасць Паўла Алексюка — адной з самых супярэчлівых фігур беларускага нацыянальнага руху першай трэці XX ст.
Кніга напісаная на багатым фактычным матэрыяле, з прыцягненнем новых дакументальных крыніц. Будзе цікавай як спецыялістам-гісторыкам, так і самаму шырокаму колу чытачоў.
У кастрычніку 1931 года “Беларускі звон” – газета так званай “беларускай санацыі” – змясціла сціплае паведамленне. Адвакат з Наваградка Павел Аляксюк наўмысна падпаліў сваю маёмасць , напярэдадні застрахаваўшы яе на вялікую суму. Справа, аднак, хутка выкрылася – і няўдалы аферыст па загадзе польскай пракуратуры быў арыштаваны. Гэта адна з апошніх вядомых звестак пра героя кнігі, нібы завяршальны штрых да партрэта, у якім няма аніводнай светлай фарбы.
Сапраўды, сярод беларускіх палітыкаў цяжка знайсці асобу больш непрывабную, чым Павел Аляксюк. Дзейнасць “бацька беларускіх паланафілаў”, як яго ахрысцілі ў міжваенным друку, уяўляе сабой той рэдкі выпадак, калі ў яе ацэнцы – пераважна глыбока негатыўнай – сыходзяцца як прыхільнікі, так і нядобразычліўцы беларускага нацыянальнага руху.
-
Аўтар
Андрэй Чарнякевіч -
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
317 -
Год выдання
2017 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Выдавец ІП А. М. Янушкевіч -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
270
