Беларускія гаворкі ў Краслаўскім раёне Латвіі: сацыялінгвістычнае дасьледаваньне
Пра кнігу: У манаграфіі аналізуюцца беларускія гаворкі, якія функцыянуюць у межах сучаснай Латвіі. Асновай для яе стаў матэрыял, сабраны аўтарам у 2004—2007 гг. у час палявых дасьледаваньняў. Разглядаюцца моўныя рысы беларускіх гаворак (фанэтычныя, марфалягічныя, сынтаксічныя і лексічныя), фэномэн іх жыцьцёвасьці, працэс русіфікацыі. Параўноўваюцца статыстычна выбраныя рысы мовы аўтахтоннага насельніцтва, якое карыстаецца беларускай гаворкай, з мовай прыежджых зь Беларускай ССР у Латвійскую ССР пасьля Другой усясьветнай вайны. У манаграфіі ёсьць таксама вялікі разьдзел пра функцыянаваньне беларускіх гаворак сярод іншых моваў на гэтай тэрыторыі і апісваюцца сфэры жыцьця, у якіх выкарыстоўваюцца беларускія гаворкі. Разьлічана на адмыслоўцаў у галіне беларускага мовазнаўства і ўсіх, хто цікавіцца беларускай мовай і беларуска-балцкім моўным памежжам.
Пераклад зроблены паводле выданьня: Jankowiak, Mirosław. Gwary białoruskie na Łotwie w rejonie krasławskim. Studium socjolingwistyczne. — Warszawa: Slawistyczny ośrodek wydawniczy, 2009. — 248 s.
Змест:
МАПЫ
АД АЎТАРА
ПРАДМОВА ДА БЕЛАРУСКАГА ЧЫТАЧА
1. УВОДЗІНЫ
1.1. Мэта і мэтады дасьледаваньняў
1.2. Матэрыял і крыніцы
1.3. Выкарыстаныя ў манаграфіі тэрміны
1.4. Стан дасьледаваньняў
2. ХАРАКТАРЫСТЫКА КРАСЛАЎСКАГА РАЁНУ
2.1. Накід гісторыі Краслаўскага раёну (нацыянальнасьці, моўныя кантакты)
2.1.1. Палітычная гісторыя
2.1.2. Нацыянальнасьці і моўныя кантакты
2.1.2.1. Расейцы
2.1.2.2. Палякі
2.1.2.3. Немцы
2.1.2.4. Украінцы
2.1.2.5. Габрэі
2.1.2.6. Цыгане
2.2. Сучасная моўная сытуацыя ў Краслаўскім раёне
2.2.1. Ступень валоданьня дзяржаўнай мовай і іншымі мовамі
2.2.2. Закон аб грамадзянстве
2.2.3. Закон аб дзяржаўнай мове
2.2.4. Моўныя катэгорыі ў латвійскім заканадаўстве
2.3. Нацыянальны склад у Краслаўскім раёне
2.3.1. Беларуская меншасьць у Латвіі ў сьвятле статыстычных дадзеных
2.3.2. Дэмаграфічна-эканамічная характарыстыка Краслаўскага раёну (асноўныя дадзеныя)
2.4. Нацыянальная ідэнтычнасьць і мова
2.4.1. Фактары нацыянальнай ідэнтычнасьці
2.4.2. Роля мовы ў фармаваньні нацыянальнай ідэнтычнасьці
2.5. Падсумаваньне
3. САЦЫЯЛІНГВІСТЫЧНЫЯ АСПЭКТЫ ФУНКЦЫЯНАВАНЬНЯ БЕЛАРУСКІХ ГАВОРАК
3.1. Носьбіты беларускай гаворкі
3.1.1. Групы, вылучаныя на падставе крытэру паходжаньня
3.1.2. Групы паводле пакаленьняў
3.2. Сфэры функцыянаваньня беларускай гаворкі ва ўмовах шматмоўя
3.2.1. Мова ў сямейна-суседзкай сфэры
3.2.1.1. Мова ў сямейных зносінах
Найстарэйшае пакаленьне інфармантаў
Сярэдняе пакаленьне інфармантаў
Наймаладзейшае пакаленьне інфармантаў
Мова ў стасунках дзядоў з бацькамі
Мова ў стасунках дзядоў з унукамі
Мова ў стасунках бацькоў зь дзецьмі
Мова ў нацыянальна зьмешаных шлюбах
3.2.1.2. Мова ў міжсуседзкіх зносінах
Мова аўтахтоннага і прыежджага насельніцтва
Мова перасяленцаў з Усходняй Беларусі
Кантакт з латыскай мовай
Кантакт з польскай мовай
Кантакт зь іншымі мовамі
3.2.2. Мова ў афіцыйнай сфэры
3.2.2.1. Мова ў школе
Найстарэйшае пакаленьне
Сярэдняе пакаленьне
Наймаладзейшае пакаленьне
3.2.2.2. Мова ў рэлігійнай сфэры
Мова ў малельным доме
Мова ў праваслаўнай царкве
Мова ў каталіцкім касьцёле
3.2.2.3. Мова ў адміністрацыйна-публічнай сфэры
Мова ў адміністрацыйна-публічнай сфэры раней
Мова ў адміністрацыйна-публічнай сфэры пасьля 1991 году
Газэты
Тэлебачаньне
Радыё
3.3. Моўная сьвядомасьць інфармантаў
3.4. Падсумаваньне
4. БЕЛАРУСКІЯ ГАВОРКІ Ў КРАСЛАЎСКІМ РАЁНЕ: ВЫБРАНЫЯ РЫСЫ
4.1. Клясыфікацыя беларускіх гаворак у Краслаўскім раёне
4.2. Выбраныя рысы беларускіх гаворак у Краслаўскім раёне
4.3. Падсумаваньне
5. ВЫСНОВЫ
6. ДАДАТАК
6.1. Выбраныя тэксты
6.2. Літаратура
6.3. Сьпіс інфармантаў
6.4. Сьпіс мясцовасьцяў і геаграфічных назваў, згаданых у працы
6.5. Сьпіс дасьледаваных мясцовасьцяў і мясцовасьцяў, зь якіх пераехала немясцовае насельніцтва
Сьпіс дасьледаваных мясцовасьцяў
Сьпіс беларускіх мясцовасьцяў, зь якіх пераехалі рэспандэнты ў Латвію
6.6. Апытальнік, выкарыстаны ў дасьледаваньнях
7. SUMMARY
8. ФАТАЗДЫМКІ
ПАКАЗЬНІК ІМЁНАЎ
ПАКАЗЬНІК ГЕАГРАФІЧНЫХ І ГІСТАРЫЧНЫХ НАЗВАЎ
-
Аўтар
Міраслаў Янковяк -
Фармат выдання
165Х240 -
Колькасць старонак
289 -
Год выдання
2015 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
350
