Беларуская дуда ў кантэксце ўсходнееўрапейскай традыцыі: тыпалогія, канструкцыйныя і дэкаратыўныя асаблівасці
Пра кнігу: Манаграфія прысвечана беларускаму традыцыйнаму музычнаму інструменту - дудзе. Упершыню разглядаецца гэты феномен у кантэксце ўсходнееўрапейскай традыцыі. аналізуюцца этнаграфічныя і іканаграфічныя крыніцы, фіксуюцца вынікі даследаванняў з фондаў музеяў. Разглядаемыя інструменты аўтар падае ў зручным выглядзе прамалёўкі, а таксама эскізаў дэталіроўкі. Важнай аналітычнай часткай з'яўляецца размеркаванне канструкцыйных і дэкаратыўных элементаў на карце, што дазваляе сфармуляваць гіпотэзу паходжання і эвалюцыі ўсходнееўрапейскіх і ў прыватнасці беларускіх дудаў. Аўтар з'яўляецца майстрам беларускіх дудаў (навучаўся ў беларускага майстра і дудара Алеся Уладзіміравіча Лася), што дазволіла зафіксаваць і прааналізаваць не толькі візуальную частку інструментаў, але іх канструкцыю і дэкор. Эпоха "дударскага адраджэння" (канец ХХ - пачатак ХХІ ст.) нарадзіла шмат дударскіх майстроў са сваёй спецыфікай творчай працы. Падрабязна аналізуюцца мастацкія падыходы кожнага з іх, а таксама ўводзяцца адпаведная перыядызацыя і класіфікацыя.
-
Аўтар
Аляксандр Сурба -
Фармат выдання
195Х280 -
Колькасць старонак
230 -
Год выдання
2019 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
470
