Артылерыя Нясвіжскага замка
Пра кнігу: Артылерыя Нясвіжскага замка – унікальная з’ява ў гісторыі ўзбраення і ліцейнага мастацтва Беларусі. Гарматы, выкананыя ў канцы 16 – пачатку 17 ст. па замове магната Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі, выконвалі не толькі практычную ролю як зброя, але сталі ўзорам шыкоўнага дэкаратыўнага аздаблення. Мікола Волкаў у сваёй кнізе ўдала спалучыў аналіз тэхнічных і баявых характарыстык нясвіжскай артылерыі з расповедам пра іх прымяненне ў абароне радзівілаўскага замка, удзел у жыццядзейнасці магнацкага роду, пра іх далейшы пакручасты лёс і сучасны стан захавання ў еўрапейскіх музеях. Гэтая кніга будзе цікавая не толькі спецыялістам-зброязнаўцам, але і ўсім аматарам вайсковай справы і ваеннага мастацтва. Упершыню на падставе глыбокага навуковага вывучэння разнастайных крыніц чытач атрымлівае цудоўную магчымасць азнаёміцца з новай старонкай у жыцці Радзівілаў і славутага Нясвіжскага замка.
Кніга ў шыкоўнай мяккай вокладцы насычана каляровымі фотаздымкамі і ілюстрацыямі, большасць з якіх публікуецца ўпершыню.
-
Аўтар
Мікола Волкаў -
Фармат выдання
170Х240 -
Колькасць старонак
188 -
Год выдання
2015 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Выдавец ІП А. М. Янушкевіч -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
480