Arche. Пачатак 2021. N 3. Уніформы вайскоўцаў
Пра кнігу: У нумары: Ігар Мельнікаў піша пра ўніформы беларускіх вайскоўцаў, Аляксандр Кур'яновіч апавядае, як з выступу Пятра Краўчанкі ў 1987 годзе пачаўся ідэалагічны накат на акадэмічны Інстытут гісторыі. Васіль Герасімчык прасочвае трагічны лёс вядомага заходнебеларускага камуніста Язэпа Урбановіча, якога забілі партызаны-марадзёры за некалькі дзён да прыходу Чырвонай арміі ў ліпені 1944.
Васіль Варонін піша, як вялікі князь Казімір Ягайлавіч яшчэ падлеткам пачаў валадарыць у Вялікім Княстве Літоўскім, а Аляксей Ластоўскі — пра ірландскага графа з-пад Наваградка каталіцкага біскупа Эдварда О’Рурка. Таксама ў нумары: Ігар Барынаў "Сямён Вальфсон. Як крытык бальшавізму стаў заснавальнікам БДУ", артыкул Міхася Пліскі, ці існавала канстытуцыя БНР, і іншыя цікавыя матэрыялы.
-
Фармат выдання
205Х275 -
Колькасць старонак
96 -
Год выдання
2021 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Гайсак -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
200
