Апошнія сведкі
Пра кнігу: Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» - пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр - шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя.
Перад чытачом - апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
«Апошнія сведкі» - другая кніга хронікі. Успаміны пра Другую сусветную вайну дзяцей - самых бесстаронніх і самых няшчасных яе сведак. Вайна, убачаная дзіцячымі вачыма, выявілася яшчэ больш пераканаўчай і ўражальнай, чымсьці адлюстраваная жаночымі поглядамі ў кнізе «У вайны не жаночы твар».
Пераклад з рускай Барыса Пятровіча
-
Аўтар
Святлана Алексіевіч -
Фармат выдання
130Х185 -
Колькасць старонак
314 -
Год выдання
2018 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Логвінаў -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
380
