Калядны гном для Фіндуса

Пра кнігу: Сапраўдны калядны раман з 17 частак, у якіх расказваецца, як стары Пэтсан спрабуе змайстраваць для свайго любімага коціка Фіндуса Каляднага гнома. Але потым здараюцца цуды.
Ніколі не абяцай зашмат. Пэтсан часта пра гэта думае, асабліва пасля таго, як паабяцаў коціку Фіндусу, што да іх на Каляды прыйдзе Калядны гном. Але ж Пэтсан ведае, што ніякага Каляднага гнома не існуе. І ён вырашае сам змайстраваць гнома, які б рухаўся і размаўляў. Толькі трэба зрабіць гэта так, каб Фіндус ні аб чым не здагадаўся. Аднак вельмі хутка Пэтсан разумее, што гэта вельмі складана і амаль немагчыма. Некалькі тыдняў перад святам мінаюць вельмі дзіўна. Стары ўвесь час бавіць у сваёй майстэрні – нешта робіць і аб нечым думае, – і коціку здаецца, што на яго зусім забыліся. Калі Каляды ўрэшце надыходзяць, Пэтсан вельмі хвалюецца, як усё спрацуе. Але здараецца нешта неверагоднае – і можна толькі здагадвацца, што насамрэч адбылося на Каляды.

Пераклад са шведскай Надзі Кандрусевіч
Мастак Свэн Нурдквіст

  • Аўтар
    Свэн Нурдквіст
  • Фармат выдання
    145Х215
  • Колькасць старонак
    136
  • Год выдання
    2019
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    ІП Кандрусевіч Надзея
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    420
/public/images/books/8mE0uZhNzByfcgJSUtMj.jpg
25.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі гэтай падборкі

Іншыя кнігі аўтара

Няма ў наяўнасці
Мама Му ўяўляе
21.00 Руб
Юя Віслэндэр, Свэн Нурдквіст 2018
Няма ў наяўнасці
Мама Му паранілася
19.50 Руб
Юя Вісландэр, Свэн Нурдквіст 2018
Мама Му на арэлях
22.50 Руб
Юя і Тумас Вісландэр, Свэн Нурдквіст 2019
Няма ў наяўнасці
Мама Му на санках
19.50 Руб
Юя і Тумас Вісландэр, Свэн Нурдквіст 2020
Няма ў наяўнасці
Мама Му на горцы
19.50 Руб
Юя і Тумас Вісландэр, Свэн Нурдквіст 2020
Вялікая кніга рэцэптаў Пэтсана і Фіндуса
19.60 Руб
Крысцін Самуэльсан, Свэн Нурдквіст 2020
А ты так можаш, Пэтсан?
19.50 Руб
Свэн Нурдквіст 2020
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!