Юстыцыя. Раман

Пра кнігу: Герой рамана «Юстыцыя» знанага швэйцарскага пісьменьніка Фрыдрыха Дзюрэнмата не гуляе з чытачом у розныя гульні, а адразу выкладвае ўсё як ёсьць, а таму ўжо спачатку чытач ведае, што яго напаткае далей. Дзякуючы такому эфэкту «спраўджанага чаканьня» (зрэшты, як і варта чакаць, аўтар усё ж умудраецца ў канцы падмануць чытача, пераварочваючы старанна выбудаваны сьвет дагары нагамі), а таксама спэцыфічнай манеры апавядальніка дзеяньне рамана то запавольваецца (бо хто будзе чакаць рэзкіх рухаў ад ап'янелага героя, якога цягне на разважаньні?), то паскараецца і робіцца імклівым, знаёмячы з усё новымі акалічнасьцямі простай, як на першы погляд, юрыдычнай справы. Здаецца, што можа быць прасьцей: на вачах у безьлічы сьведкаў забіты чалавек. Забойца – вядомая ўсім асоба. Нецікавы сюжэт, скажа любы аматар дэтэктываў. Нецікавы, калі толькі не ўнесьці ў яго элемэнт абсурду і не ўявіць, што напраўду вачам нельга даваць веры. Але не сваім вачам, а вачам сьведкаў. І тады ад абсурду не застанецца і сьледу – ці ён трывала ўвойдзе ў жыцьцё і зробіцца яго нормай. (Ганна Янкута).

Пераклад з нямецкай Васіля Сёмухі

  • Аўтар
    Дзюрэнмат Фрыдрых
  • Фармат выдання
    120Х185
  • Колькасць старонак
    276
  • Год выдання
    2009
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    VivaFutura
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    260
8.84 Руб9.50 Руб
Зніжка!
Ацэніце сайт, калі ласка!