Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас
Пра кнігу: Распаўсюджанае меркаванне, што купала- і коласазнаўства — найбольш даследаваныя тэмы сучаснай беларускай гуманітарыстыкі і таму адкрыцці тут апрыёры выключаныя, наўрад ці можна назваць слушным. Прыкладам таму хоць бы гэтая кніга, дзе ўпершыню сабраны 44 сяброўскіх шаржа на Янку Купалу і Якуба Коласа.
Першыя народныя паэты Беларусі неаднойчы рабіліся героямі сяброўскіх кпінаў мастакоў, прычым як вядомых, так і забытых сёння. У іх ліку Б. Антаноўскі, Берк, Л. Бойка, В. і А. Волкавы, Е. Ганкін, Г. Дакальская, К. Елісееў, З. Паўлоўскі, І. Ігін, Я. Кашкель, Д. Красільнікаў, Кукрыніксы, М. Малевіч, С. Раманаў, Г. Розэ, А. Тарасенкаў. Аднак, нягледзячы на больш чым стогадовую гісторыю, гэты арыгінальны жанр ніколі канцэптуальна не даследаваўся, а большасць малюнкаў была, здавалася б, назаўсёды «пахаваная» ў старых часопісах і падшыўках газет. У кнізе «Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас. З гісторыі сяброўскага шаржу» даследчыка беларускай літаратуры Сяргея Шапрана ўпершыню разам прадстаўлены ўсе вядомыя на сёння шаржы на песняроў, адна з несумненных вартасцей якіх у тым, што, зробленыя пераважна пры жыцці класікаў, яны сталі каштоўным сведчаннем мінулай эпохі.
-
Аўтар
Шапран Сяргей -
Фармат выдання
100x100 -
Год выдання
2025 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Выдавец Р. М. Цымбераў -
Мова выдання
Беларуская
