Як нацыя вучылася спяваць: жыццё і дзейнасць Антона Грыневіча. 3-е выданне, дапоўненае
Пра кнігу: Манаграфія прысвечана асобе Антона Грыневіча – збіральніка фальклору, кампазітара, педагога і выдаўца. У цэнтры яго жыцця і дзейнасці – арыентацыя на беларускае культурнае адраджэнне: ад арганізацыі прыватнага выдавецтва да збірання і папулярызацыі фальклору, выкладання і падрыхтоўкі падручнікаў па музыцы. На падставе архіўных матэрыялаў, частка якіх уводзіцца ў навуковы зварот упершыню, у кнізе ўзноўлены малавядомыя этапы біяграфіі А. Грыневіча, паказана роля фальклору ў працэсе нацыянальнага будаўніцтва ў першай трэці ХХ ст. Яго ўнёсак у развіццё нацыянальнай культуры пераасэнсаваны з сучасных пазіцый.
Упершыню кніга выйшла ў свет у 2023 г., у 2024 г. была перавыдадзена, 3-е выданне дапоўнена звесткамі пра салавецкую ссылку А. Грыневіча і рукапісам яго падручніка па музыцы.
Адрасуецца гісторыкам, этнографам, фалькларыстам, этнамузыколагам, краязнаўцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай культуры.
Ілюстр.
Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы. – 3-е выд., дап.
-
Аўтар
Яніна Грыневіч -
Фармат выдання
175Х245 -
Колькасць старонак
392 -
Год выдання
2026 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларуская навука -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
700