Уладзімір Караткевіч. Нарысы, эсэ
Пра кнігу: І раптам я ўбачыў. Вышэй за ўсе дрэвы ўзносілася над светам не дужа густая, але магутная верхавіна і некалькі велізарных, як бярвенне, галін. Стройны, як калона, у мноства абхватаў ля зямлі, усё раўнейшы і танейшы ўгору, дасканалы ў сваёй велічнай зграбнасці, стаяў сярод лесу, сярод сыноў сваіх, унукаў, праўнукаў, далёкіх нашчадкаў лясны волат.
Здавалася, метраў на сорак-пяцьдзясят, бо яго ні з чым вакол нельга было параўнаць, вышэйшы за ўсё на зямлі. Роўны амаль да самай верхавіны, гладкі, амаль як мармур, карою (так уяўлялася ў прыцемку), без адзінай шышкі на ёй, без адзінага наросту ці галінкі, ён толькі ля верхавіны шырыў недзе ў саміх нябёсах магутныя свае лапы.
Ён быў вечны і неўміручы. Ён, здавалася, павінен быў быць нязменны і канчатковы ў сваёй класічнай закончанасці. І, аднак, ён рос. Разумееце? Ён яшчэ рос.
-
Аўтар
Уладзімір Караткевіч -
Фармат выдання
130Х205 -
Колькасць старонак
608 -
Год выдання
2026 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Папуры -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
600