Стараверы Беларускага Паазер'я: гісторыя і культура
Пра кнігу: Калектыўная манаграфія ўяўляе комплекснае даследаванне гісторыі і культуры рускіх старавераў, расселеных на тэрыторыі паўночна-заходняй Беларусі. У выданні прааналізаваны гісторыя вывучэння стараверства на паўночна-заходніх беларускіх землях, фарміраванне і развіццё стараверскай супольнасці ў рэгіёне (другая палова XVII – пачатак ХХІ ст.), асаблівасці гаспадарчай дзейнасці і матэрыяльнай культуры, традыцыйнай абраднасці, культавага дойлідства, іканапісу, кніжнай культуры. Упершыню ўводзіцца ў навуковы ўжытак вялікі блок матэрыялаў палявых даследаванняў, архіўных крыніц.
Прызначана для гісторыкаў, этнолагаў, фалькларыстаў, мастацтвазнаўцаў, студэнтаў ВНУ, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца мінулым роднага краю.
У. Я. Аўсейчык, В. В. Афанасьева, Т. В. Валодзіна [і інш.] ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы.
-
Аўтар
У. Я. Аўсейчык,В. В. Афанасьева,Т. В. Валодзіна -
Фармат выдання
170Х240 -
Колькасць старонак
495 -
Год выдання
2026 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларуская навука -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
900