Шчасцік

Пра кнігу: Лапікавы хлопчык з кветкавай крамы «Фларыян і Ружа» марыць, каб з ім, як і з іншымі цацкамі, гулялі дзеці. Ды дзеці бываюць тут рэдка, пані Ружы больш няма, а пан Фларыян увесь час сумуе, і нават набліжэнне Калядаў не паляпшае яму настрой.

Як толькі з’яўляецца магчымасць, лялечны хлопчык уцякае з крамы. Ён хутка пераконваецца, што свет не заўсёды прыязны, аднак сустракае на сваім шляху зычлівых жывёлак: мыш Пармі, голуба Каўку і сабаку Густа. Дзякуючы ім хлопчык набіраецца адвагі і веры ў сябе і нарэшце здзяйсняе сваю мару — пасяляецца ў доме пані Марысі, дзе трапляе ў рукі дзецям. Але ён не забываецца на сваіх сяброў і на пана Фларыяна і робіць усё, каб яны таксама сталі шчаслівымі.

Цёплая, кранальная і вясёлая святочная гісторыя пра шчасце, сяброўства і адвагу.

Пераклад Наталля Давыдоўская.

  • Аўтар
    Дэмбоўска Марта
  • Фармат выдання
    145Х215
  • Колькасць старонак
    104
  • Год выдання
    2025
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Папуры
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    200
/public/images/books/cbax5phglPTXtKz7J2DE.png
27.50 Руб

Нядаўна прагледжаныя

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!